Бок абвінавачвання просіць асудзіць былога кіраўніка транспартнай інспекцыі Леаніда Лемеша да 4,5 года зняволення. Нагадаем, яго вінавацяць у атрыманні хабараў. У судзе Фрунзенскага раёна сталіцы 13 ліпеня працягнулі слухаць справу ў дачыненні да начальніка транспартнай інспекцыі і супрацоўніка ДФР, паведамляе Tut.by.

Фото: TUT.BY

Фота: Tut.by.

Пракурор просіць прызначыць Леаніду Лемешу 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць арганізацыйна-распарадчыя пасады на працягу пяці гадоў.

Другі фігурант, намеснік начальніка 4-га ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Мікалай Жураўлёў абвінавачваецца ў махлярстве, падбухторванні і саўдзельніцтва ў дачы хабару.

Для яго пракурор просіць 4 гады, пазбавіць звання «падпалкоўнік фінансавай міліцыі» і забараніць працаваць у праваахоўных органах на працягу пяці гадоў.

Паводле абвінавачання, начальнік інспекцыі дапамагаў пэўным кампаніям атрымліваць дазволы на праезд грузавікоў за мяжой з рэзерву. За што атрымаў хабараў на суму ў 500 долараў і два сувенірныя наборы (у кожным — каньяк, духі, каляндар, нататнік і ручка).

А супрацоўнік ДФР Камітэта дзяржкантролю Жураўлёў, па матэрыялах справы, «падбіваў» на дачу хабару перавозчыка з Брэсцкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0