13.07.2018 / 18:38

Microsoft упершыню за доўгі час абнавіла легендарны «Нататнік»

Кампанія Microsoft абнавіла праграму Notepad («Нататнік») для Windows 10. Як удакладняе The Verge, новая версія будзе ўключаць у сябе дапаўненні, якіх даўно чакалі карыстальнікі.

Фота: The Verge.

Так, маштабаваць тэкст можна будзе з дапамогай клавішы Ctrl — для гэтага трэба яе заціснуць і выкарыстоўваць колца мышы. З дапамогай камбінацыі клавіш Ctrl і Backspace можна будзе выдаліць папярэдняе слова цалкам.

У абноўленай праграме з'явіцца магчымасць выкарыстоўваць пошукавік: для гэтага трэба проста пстрыкнуць на слова правай кнопкай мышы. Таксама па змаўчанні ў «Нататнік» будзе ўключаны камандны радок з магчымасцю адлюстравання нумароў радкоў і слупкоў, калі ўключаны перанос слоў.

Новыя функцыі «Нататніка» з'явяцца ў найбліжэйшы час.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру