13.07.2018 / 18:53

У Баранавіцкім раёне з-за шаравой маланкі загарэлася хата 1

Хата, якая гарэла, належыць мужчыну 1961 года нараджэння, паведамілі Intex-press у Баранавіцкім ГРАНС.

Па словах жыхароў вёскі Падгорнай, у хату праз шчыліну ў паддашкавым акне патрапіла шаравая маланка.

Гаспадары хаты жывуць у вёсцы ўжо больш за дваццаць гадоў. Мужчына займаюцца бізнэсам, яго жонка выкладае ў мясцовай школе, распавядаюць суседзі.

У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце, а таксама моцна закурадымлена мэбля ва ўсёй хаце.

Людзі падчас здарэння не пацярпелі.

0
Шляхціц размазня / Адказаць
13.07.2018 / 20:50
Усё ж існуе...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру