13.07.2018 / 19:12

Ноччу 10 мінчан чыста дзеля эксперыменту спалі проста на вуліцы ФОТЫ 9

Група добраахвотнікаў сабралася ў чацвер вечарам пасля працы ў адным з паркаў горада, каб выспацца і ўзяць удзел у эксперыменце па вывучэнні сну.

Спачатку яны павінны былі на 120 хвілін адмовіцца ад інтэрнэту, кавы, гутарак па тэлефоне і іншых актыўнасцяў — проста нічога не рабіць. А пасля выпіць гарбаты з рамонкамі, паслухаць рэлакс-музыку і легчы спаць на артапедычных матрацах пад цёплымі коўдрамі на свежым паветры.

Да цела кожнага ўдзельніка былі прымацаваныя спецыяльныя датчыкі, якія ўсю ноч аналізавалі іх стан. У выніку эксперыменту 8 з 10 добраахвотнікаў значна працягнулі сваю фазу глыбокага сну і выспаліся, выканаўшы простыя правілы, распрацаваныя Vegas разам з экспертамі «Цэнтра здаровага сну».

Незвычайны рэлакс-чэлендж запусціў вытворца тавараў для сну Vegas, каб навучыць беларусаў расслабляцца нават у экстрэмальных гарадскіх умовах — і дзякуючы гэтаму моцна спаць.

«Жыхары вялікага горада развучыліся расслабляцца, і адсюль скаргі на праблемы са сном практычна ў траціны дарослых людзей, — распавядае Кацярына Гарабец, дырэктарка па маркетынгу брэнда Vegas у Беларусі. — Мы прапанавалі беларусам кінуць сабе выклік і адарвацца хоць бы на 2 гадзіны ад навін, шуму і рабочых пытанняў, каб навучыцца хутчэй і мацней засынаць».

Бліжэй да 19:00 у парку Dreamland сабраліся першыя ўдзельнікі: маладыя дзяўчаты і хлопцы, закаханыя парачкі і некалькі больш сталых удзельнікаў — арганізатары атрымалі больш за 100 заявак ад ахвотных адмовіцца ад смартфонаў на 120 хвілін. На начлег у летняй спальні маглі застацца толькі 10 чалавек, якія мусілі выканаць усе ўмовы эксперыменту.

Забаранялася зазіраць у тэлефон ці глядзець на гадзіннік, чытаць, размаўляць адзін з адным, драмаць ці адцягвацца на штосьці яшчэ. Адна з удзельніц прывяла ў парк сваю васьмігадовую дачку, каб даказаць, што тая можа правесці час без тэлефона.

Арганізатары стварылі ў парку менавіта тыя ўмовы, якія замінаюць жыхарам вялікага горада адпачыць — уключалі музыку, гучна размаўлялі, задавалі нязручныя пытанні. За любое парушэнне правілаў удзельнік атрымліваў жоўтую картку, а пасля трох заўваг спыняў чэлендж. Роўна палова тых, хто прыйшоў, «праштрафіліся» ўжо ў першую гадзіну эксперыменту, а чацвёра захацелі сысці датэрмінова.

«Мы загадзя абсталявалі пад адкрытым небам 10 спальных месцаў усім неабходным і прапанавалі правесці на іх ноч самым стойкім удзельнікам чэленджа. Тым, хто выконваў усе правілы, але так і не заснуў, — распавядае Кацярына Гарабец, дырэктарка па маркетынгу брэнда Vegas у Беларусі. — Правільны сон мусілі забяспечыць нашы артапедычныя матрацы Vegas з спружыннымі блокамі Medizone, на якіх расслабіцца і заснуць, а раніцай адчуваць сябе адпачнуўшымі, маглі ўсе ўдзельнікі, незалежна ад росту або вагі».

Перад сном добраахвотнікі паслухалі вядомыя калыханкі ў электроннай апрацоўцы, выпілі кактэйлі на аснове рамонкі і мяты, што прыгатаваў барыста «Чайнай пошты», а ёга-майстар студыі Yoga WakeUp паказала ўдзельнікам тэхнікі дыхання, якія дапамагаюць расслабіцца.

Роўна апоўначы святло згасла, і ўдзельнікі засталіся ў поўнай цішыні ў сваіх ложках. За якасцю іх адпачынку назіралі эксперты «Цэнтра здаровага сну». Яны прымацавалі ўдзельнікам спецыяльныя датчыкі, якія на працягу ўсёй ночы запісвалі фазы сну, сачылі за ціскам, дыханнем і нават храпам, і ў выніку кожны атрымаў персанальныя рэкамендацыі, як раніцай прачынацца адпачнуўшым.

Партнёрскі матэрыял

5
Satan / Адказаць
13.07.2018 / 19:35
Фи. На матрасах любой дурак может. Я обычно на лавочке в скверике.
0
яня / Адказаць
13.07.2018 / 19:40
халява
6
рубам / Адказаць
13.07.2018 / 19:52
Совершенно очевидно, что эта ушедшая в себя аудитория не охвачена патриотизмом - темой Куропат. Это никуда не годится! Более 100 человек медитируют, т.е. занимаются черт знает чем, а активисты числом в 19,5 человека каждодневно дервенеют у леса на своей вахте...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру