Вялікае журы прад'явіла завочныя абвінавачванні 12 супрацоўнікам расійскіх спецслужб, іх падазраюць ва ўзломе камп'ютарных сетак кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Хілары Клінтан і сетак самой партыі, паведаміў на брыфінгу першы намеснік міністра юстыцыі Род Розенстайн.

Гэтыя абвінавачванні зробленыя ў рамках расследавання па Расіі, якое праводзіць пракурор Роберт Мюлер. Расследаванне звязана з меркаваным замежным умяшаннем у ход прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Расія неаднаразова адхіляла падобныя абвінавачванні ў свой адрас.

Паводле Розенстайна, гаворка ідзе пра 12 супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Расіі, якіх вінавацяць у крадзяжы імёнаў і пароляў валанцёраў перадвыбарнай кампаніі Хілары Клінтан, а таксама даных кіраўніка яе перадвыбарчага штаба Джона Падэсты. Сцвярджаецца, што супрацоўнікі спецслужбы, якая раней называлася ГРУ, таксама ўзламалі камп'ютарную сетку Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі. Паводле Розенстайна, хакерскія дзеянні пачаліся прыкладна ў сакавіку 2016 года.

У абвінаваўчым заключэнні гаворыцца пра змову, мэта якой — здзяйсненне злачынства супраць ЗША, а таксама пра крадзеж асабістых даных і змову з мэтай адмывання грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?