6 красавіка моцна п'яны берасцеец знаходзіўся ў зале букмекерскай канторы. Кліент паводзіў сябе абуральна, і касір папрасіла нарад міліцыі вывесці яго з памяшкання. Праваахоўнікі папрасілі мужчыну прайсці за імі на вуліцу. Асуджаны абурыўся, але выйшаў. На выхадзе з букмекерскай канторы ён спатыкнуўся і стукнуўся галавой. Міліцыянты выклікалі на месца хуткую.

Медыкаў берасцеец абмацюкаў, а потым стаў «нешта лавіць на сцяне, хоць там нічога не было». Медыкі выклікалі на месца яшчэ і хуткую псіхіятрычную дапамогу. Спецыялісты высветлілі, што асуджаны здаровы, а метамарфозы берасцейца патлумачылі сімуляцыяй.

Затым мужчына зняў штаны і стаў абражаць прысутных, дэманструючы свае палавыя органы. У такім выглядзе ён і паведаміў міліцыянтам, «што з імі ў аддзел не паедзе».

Пасля гэтага мужчына супакоіўся і праехаў з міліцыяй. У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе 200 гадзін грамадскіх работ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?