14.07.2018 / 08:47

У 43 гады памёр паплечнік Навальнага, якому далі ўмоўны тэрмін за «Кіраўлес» 8

Прадпрымальнік Пётр Афіцэраў — паплечнік апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, асуджаны разам з ім па скандальнай справе «Кіраўлеса», — раптоўна памёр на 44 годзе жыцця. У яго засталося пяцёра дзяцей.

Пётр Афіцэраў. Фота Яўгенія Фельдмана, «Новая газета» (Вікімедыя)

Пра смерць Пятра Афіцэрава першай паведаміла ў твітары журналістка Яўгенія Альбац, піша Бі-Бі-Сі. «Пеця Афіцэраў… Дзівосны, выдатны, шаноўны чалавек, заўсёды гатовы дапамагчы, нейкай выключнай унутранай стойкасці, мужнасці, перакананасці. Як жа свет збяднеў без Пеці Афіцэрава», — напісала Альбац.

Пазней інфармацыю пра смерць Афіцэрава пацвердзіла яго адвакатка Святлана Давыдава. Прычына смерці пакуль невядомая. На пачатку тыдня паведамлялася, што бізнэсоўцу шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай.

Справа «Кіраўлеса»

Справа, па якой праходзіў Афіцэраў, тычылася абвінавачвання Аляксея Навальнага, які займаў у 2008-2009 гадах пасаду дарадцы тагачаснага губернатара Кіраўскай вобласці Мікіты Белых, у крадзяжы маёмасці Кіраўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кіраўлес».

Па версіі следства, Навальны схіліў дырэктара прадпрыемства да заключэння нявыгаднага кантракту на карысць «Вяцкай лясной кампаніі», якой кіраваў Пётр Афіцэраў. І Навальны, і Афіцэраў ніколі не прызнавалі віну.

18 ліпеня 2013 года Навальнага, які днём раней атрымаў статус зарэгістраванага кандыдата на выбарах мэра Масквы, прысудзілі да пяці гадоў калоніі, Афіцэрава — да чатырох гадоў. Абодва былі ўзятыя пад варту ў зале суда.

Аднак ужо на наступны дзень той жа суд нечакана прыняў рашэнне адмяніць арышт Навальнага і Афіцэрава і выпусціць іх на волю пад падпіску аб нявыездзе. Пасля разгляду апеляцыі абласны суд замяніў Афіцэраву і Навальнаму тэрмін на ўмоўны.

nn.by

36
Баранчик / Адказаць
14.07.2018 / 09:33
Кому это интересно?
3
сік / Адказаць
14.07.2018 / 10:33
Перасцярога ад ФСБ для непаслухмяных антыпуцінцаў. Мастакі атруты з Крамля лякаюць тых, хто выступае супраць рэжыма.
4
ЯНКА / Адказаць
14.07.2018 / 10:37
★ «Справа, па якой праходзіў Афіцэраў, тычылася абвінавачвання Аляксея Навальнага, які займаў у 2008-2009 гадах пасаду дарадцы тагачаснага губернатара Кіраўскай вобласці Мікіты Белых, у крадзяжы маёмасці Кіраўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кіраўлес».» ★ А больш проста выкладаць думкі не пад сілу?! Хоць чаму дзівіцца, калі ... ... ... ★
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру