14.07.2018 / 11:15

У ДТЗ пад Лунінцам пацярпела жанчына-кіроўца, яе 7-гадовая дачка і кацяня 2

Аўтамабіль «Мазда» перавярнуўся ў Лунінецкім раёне, паведамляе Белта са спасылкай на ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 12 ліпеня. За рулём аўтамабіля знаходзілася 28-гадовая жыхарка вёскі Вулька-2. На 24-м км аўтадарогі Міжлессе — Дварэц — Язвінкі яна не справілася з кіраваннем, і машыну занесла. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся.

Жанчына была прышпіленая рамянём бяспекі і атрымала толькі ўдары і драпіны. Яе сямігадовая дачка, якая сядзела на пярэднім пасажырскім сядзенні, не пацярпела, паколькі яе ўтрымлівала спецыяльнае дзіцячае прыстасаванне і рэмень бяспекі. У салоне знаходзілася кацяня, з якім таксама ўсё ў парадку.

nn.by

0
Ганна / Адказаць
14.07.2018 / 13:42
Дык пацярпели ци не?..
0
Jasik / Адказаць
15.07.2018 / 01:00
Ганна, рэкламы чэбурэкаў няма – і тое добра.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру