14.07.2018 / 12:12

Пенсіянер пайшоў проста праз праспект Незалежнасці — але на пятай паласе трапіў пад «Аўдзі А8» 36

У Мінску мужчына загінуў пад коламі легкавіка. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Смяротны наезд адбыўся 14 ліпеня каля 08.30. Паводле папярэдняй інфармацыі, 45-гадовы кіроўца «Аўдзі А8» ехаў па праспекце Незалежнасці і насупраць дома №186 наехаў на мужчыну (каля 65 гадоў), які пераходзіў праспект злева направа адносна руху транспарту.

Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы здарэння.

Абставіны высвятляюцца. На месцы працуюць следчыя, супрацоўнікі ДАІ, эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

nn.by

9
Кент / Адказаць
14.07.2018 / 12:32
Бедный водитель, теперь по судам затаскают.
2
Бружмель / Адказаць
14.07.2018 / 12:45
На жаль, вельмі шмат пэнсіянэраў, ахвочых пераходзіць такім чынам ажыўленыя вуліцы - паглядзіце, што робіцца каля той жа Камароўкі.
36
Маклай / Адказаць
14.07.2018 / 13:15
"Гасударства для народа и жызны"...
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру