14.07.2018 / 12:47

У расійскім Кемераве зносяць гандлёвы цэнтр «Зімовая вішня» 4

Знос будынка, дзе 25 сакавіка ў выніку пажару загінулі 60 чалавек, пачаўся ў суботу, спецтэхніка расчышчае пляцоўку ад будаўнічага смецця, перадае ТАСС.

Фота Вікімедыя

15 мая расійскія ўлады ўжо пачыналі дэмантаваць ГЦ, узяўшыся за будынак, што не пацярпеў падчас пажару. У ім месціліся лазня, саўна і аўтамыйка. У той жа дзень СМІ паведамлялі аб прыпыненні работ, але пазней яны аднавіліся — было знесена каля паловы будынка. Далей працы не прасоўваліся, тэхніка з'ехала.

Раней у адміністрацыі рэгіёну ТАСС тлумачылі, што пытанне зносу ГЦ, які знаходзіўся пад арыштам, можа быць вырашана пры адсутнасці якіх-небудзь абмежаванняў у адносiнах да будынкаў і зямельных участкаў, пры ўзгадненні з уласнікамі маёмасці. У пятніцу, 13 ліпеня, у абласной адміністрацыі сказалі, што пачнуць дэмантаж 14 ліпеня з разбору знешніх элементаў, а 19 ліпеня да прац далучыцца цяжкая тэхніка.

У ГЦ уваходзіць сем будынкаў, як размешчаных побач, так і тых, што стаяць асобна. Уладальнікамі цэнтра выступалі каля 40 уласнікаў, асноўны — «Кемераўскі кандытарскі камбінат» (ККК). ГЦ быў прызнаны рэчавым доказам па крымінальнай справе, знаходзіўся пад арыштам і быў перададзены на захоўванне мэрыі. Паміж ККК і адміністрацыяй горада было заключана пагадненне аб намеры бязвыплатна перадаць ва ўласнасць Кемерава нерухомую маёмасць ГЦ «Зімовая вішня».

Першапачаткова меркавалася, што комплекс будзе знесены, а на яго месцы да 1 верасня створаць парк ці сквер. У пятніцу адміністрацыя рэгіёну паведаміла, што да 1 верасня будзе добраўпарадкавана месца стыхійнага мемарыялу, які з'явіўся на раніцу пасля трагедыі і быў разабраны ў чэрвені. Таксама, па дадзеных адміністрацыі, прынята рашэнне аб стварэнні на пляцоўцы ГЦ сквера.

nn.by

10
радашковец / Адказаць
14.07.2018 / 12:53
Лагічней было б даўным даўно крэмль у масквабадзе знесці
0
ЯНКА / Адказаць
14.07.2018 / 14:35
★ «У ГЦ уваходзіць сем будынкаў, як размешчаных побач, так і тых, што стаяць асобна.» Згодна з такой «лёгікай», пабудовы, што стаяць асобна, ня могуць быць побач. Якое ганьбішча... ★
1
ЯНКА / Адказаць
14.07.2018 / 14:43
★ Радашковец, Крэмаль — гэта сярэднявечны горад-фартэцыя, а сяньня парк культуры й адпачынку з прыгожаю прыродаю, помнікамі й музэямі. Пуцін жа й іншае кіраўніцтва тамака, у сваім адгароджаным загончыку з жоўтым домам, бывае ня так часта, як камусьці падаецца. Таму лепей пачынайце зносіць вашу блыхатую халупу — ад гэтага сьвету будзе больш карысьці. ★
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру