Фота Белта

Фота Белта

Пра гэта паведамляе Белта са спасылкай на прэс-сакратарку кіраўніка беларускай дзяржавы Наталлю Эйсмант. Яна распавяла, што Аляксандр Лукашэнка ўважліва сачыў за падзеямі на мундыялі — матчамі групавога этапу і асабліва на стадыі плэй-оф.

Прэзідэнт у тым ліку высока ацаніў вынікі гульні гаспадароў турніру — расійскай зборнай, якая вельмі добра паказала сябе. «І, увогуле, на думку кіраўніка дзяржавы, па ходзе чэмпіянату многія каманды паказалі першакласны футбол. У кожным матчы прысутнічала інтрыга, незалежна ад рэгалій гульцоў і рангу фаварытаў. Гэты мундыяль сапраўды стаў адкрыццём новых зорных каманд», — адзначыла прэс-сакратарка.

Адказваючы на пытанне, за каманду якой краіны Аляксандр Лукашэнка будзе заўзець падчас фінальнага матчу, Наталля Эйсмант падкрэсліла, што перш за ўсё «за прыгожы і рэзультатыўны футбол».

У фінале чэмпіянату свету згуляюць зборныя Францыі і Харватыі, а напярэдадні, 14 ліпеня, за бронзу пазмагаюцца Бельгія і Англія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?