14.07.2018 / 18:13

Пасля разбуральных ліўняў на Японію абрынулася новае выпрабаванне — анамальная спёка 3

Практычна на ўсёй тэрыторыі Японіі ў апошнія некалькі дзён стаіць гарачае і вільготнае надвор'е, тэмпература днём стабільна перавышае плюс 30 градусаў па шкале Цэльсія. У некаторых раёнах краіны тэмпература дасягае адзнакі ў 39 градусаў. Больш за тысячу чалавек в суботу шпіталізавалі з цеплавымі ўдарамі, паведамляе Delfi са спасылкай на агенцтва Kyodo. Адзін пацярпелы 90-гадовы мужчына памёр у прэфектуры Сідзуока.

Фота Pixabay

Летась праз спёку ў краіне загінулі 44 чалавекі, дзясяткі тысяч трапілі ў бальніцы.

Колькасць ахвяр моцных дажджоў і выкліканых імі паводак і апоўзняў у Японіі дасягнула 209 чалавек. Пра гэта 13 ліпеня аб'явіла галоўнае паліцэйскае ўпраўленне краіны. Па апошніх дадзеных, яшчэ каля 40 чалавек лічацца зніклымі без вестак ці не выходзяць на сувязь. Мясцовыя экстраныя службы пры падтрымцы паліцыі і салдат Сіл самаабароны працягваюць пошукавыя і выратавальныя аперацыі, перадае ТАСС.

Тысячы валанцёраў з усёй краіны прыбываюць у заходнія раёны Японіі, каб аказаць дапамогу пацярпелым ад удару стыхіі. Улады прэфектур Эхімэ, Хірасіма і Акаяма, якім ліўневыя дажджы і апоўзні нанеслі найбольшую шкоду, чакаюць прыбыцця каля 18 тысяч валанцёраў, гатовых аказаць дапамогу.

У выніку паводак і апоўзняў у 31 з 47 японскіх прэфектур па меншай меры 160 жылых дамоў цалкам знішчаны, каля 700 атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні, больш за 25 тысяч затопленыя. Амаль 6 тысяч чалавек усё яшчэ знаходзяцца ў спецыяльных эвакуацыйных цэнтрах, бо не маюць магчымасці вярнуцца ў сваё жыллё. Моцная спёка ўскладняе сітуацыю — стрэлкі тэрмометраў з самай раніцы трымаюцца вышэй за 30 градусаў.

Магутныя ліўневыя дажджы абрынуліся на Японію ў сярэдзіне мінулага тыдня праз уздзеянне тайфуна «Прапірун». У некаторых раёнах краіны за некалькі дзён выпала больш за метр ападкаў, што прывяло да разліцця рэк і сходу апоўзняў. Гэта самая вялікая колькасць загінулых ад паводак у Японіі з 1953 года. Тады на востраве Кюсю на захадзе краіны загінулі 759 чалавек, больш за 450 тысяч пазбавіліся дома.

nn.by

0
Ок / Адказаць
14.07.2018 / 20:46
Жаль Японии. Не везёт ей в последнее время. Трудяги. Обидно за них.
3
Сяржук Вінаградаў / Адказаць
14.07.2018 / 20:58
Па-беларуску кажуць "залева".
1
Ок / Адказаць
15.07.2018 / 19:30
Сяржук Вінаградаў, фей усё жыцце усе кажуць навальніцы. І у літаратуры. Залева прыдумалі апантаныя недалекія, каб нешта прыдумаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру