Арт-пікнік Freaky Summer Party — гэта фестываль прыгажосці і геданізму, падчас якога адначасова ладзіцца безліч актыўнасцяў:
- музычныя выступы гуртоў з розных краін,
- фестываль стрыт-фуда,
- модны маркет,
- працуе дзіцячая зона,
- працуе адукацыйная пляцоўка,
- ідуць лекцыі блогераў і бізнэсоўцаў.
Агулам — 20 інтэрактыўных пляцовак і вельмі асаблівая атмасфера.
За 10 гадоў фестываль моцна вырас і стаў сапраўднай часткай гарадской культуры.
Больш за 240 музыкаў з 20 краін ужо выступілі на сцэнах FSP, і каманда фестывалю працягвае пашыраць геаграфію артыстаў.
На галоўнай сцэне 2018 выступяць украінская спявачка Луна, расійскі індзі-гурт Pompeya, поп-панк і эма-трыа «Пасош», заснавальнік якой вядомы аматарам творчасці гурта «Прыгай киска», адначасова рамантычныя і брутальныя бельгійцы Warhaus. І гэта толькі хэдлайнеры, акрамя якіх вас чакае шмат знаёмых, цікавых і доўгачаканых імёнаў.