Сёння з 15 да 21 гадзіны на большай частцы Беларусі і ў Мінску чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі па краіне — моцныя залевы, у асобных раёнах град.
На працягу сутак 16 ліпеня (панядзелак) на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы. Удзень пры навальніцах у асобных раёнах — град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.
У сталіцы ноччу і днём 16 ліпеня (панядзелак) чакаюцца навальніцы, у дзённы час пры навальніцы месцамі па горадзе моцныя залевы.