Жартоўны некралог, напісаны перад уласнай смерцю пяцігадовым Гарэтам Матыясам, які пакутаваў на рэдкую форму раку, апынуўся ў цэнтры ўвагі ў ЗША.

Гарэт прыдумаў сабе мянушку, распавёў, як павінна прайсці яго пахаванне і паведаміў, кім збіраецца стаць пасля смерці. Гэты некралог — надзвычайны да глыбіні душы тэкст, дзе бязлітасная рэальнасць урываецца ў вясёлы свет дзіцячых гульняў.

Імя: Гарэт Майкл Буфіяс, таксама вядомы, як «Вялікі Гарэт-у-падгузніку».

Узрост: 5 гадоў.

Месца жыхарства: Я «Бульдог»! (Назва школьнай футбольнай каманды ў горадзе Ван Метэр, дзе жыў Гарэт).

Любімы колер: Сіні … і чырвоны, і чорны, і зялёны.

Любімы супергерой: Бэтмен … а таксама Тор, Жалезны чалавек, Халк і Кібарг.

Калі я вырасту: Стану прафесійным баксёрам

Я больш за ўсё люблю: Гуляць з маёй сястрой, майго блакітнага труса, трэш-метал, Lego, Бэтмена і, калі мяне пагружа.ць у сон перад тым, як увесці катэтар.

Я ненавіджу: Падгузнікі! Бязлітасны рак, калі мне ўводзяць катэтар, іголкі …

Калі я памру: Я стану гарылаю і буду кідацца ў тату какашкамі!

Пахаванне або крэмацыя: Я хачу, каб мяне спалілі, як маму Тора, калі яна памерла. А попел павінен ператварыцца ў дрэва, на якім я буду жыць, калі стану гарылаю.

Вялікае ці маленькае пахаванне: Пахаванне - гэта так сумна! Хай на маім пахаванні стаяць пяць надзіманых замкаў (бо мне пяць гадоў), хай прыйдзе Бэтмен і будзе шмат фруктовага лёду.

Да сустрэчы, засранцы!

Вялікі Гарэт-у-падгузніку

Некралог запісалі бацькі Гарэт — Эмілі і Раян Матыяс з яго слоў. Яны часта бывалі на пахаваннях у апошні час, і хлопчык бачыў, як яны вярталіся сумнымі. Ён пра ўсё распытваў бацькоў па вяртанні, таму тэма смерці і развітанне часта падымалася ў размовах.

Хвароба Гарэта — злаякасная пухліна, якая паразіла скроневую косць і мазгавыя нервы. Дыягназ паставілі дзевяць месяцаў таму, большую частку гэтага часу ён правёў у шпіталі, мужна пераносіў курс лячэння і не губляў пачуцця гумару.

Хлопчык шмат кантактаваў з бацькамі, гуляў і жартаваў з персаналам бальніцы і прымаў гасцей.

У памяць пра сына бацькі вырашылі ўвечары пасля пахавання зладзіць сімвалічнае пахаванне згодна з рытуалам, прынятым у вікінгаў: з вогнішчам і феерверкам. Такую сцэну хлопчык убачыў у сваім любімым фільме пра Тора, і яна ўразіла яго.

Ад сябе мама Гарэта выказвае ў некралогу падзяку ўрачам і медыцынскаму персаналу, музыкам, артыстам і валанцёраў, якія разам з ёй дапамагалі яе сыну змагацца за жыццё.

Яна заклікае ўсіх аб'яднаць намаганні, каб страшная хвароба не забірала дзяцінства ў маленькіх пацыентаў, хлопчыкі і дзяўчаты не гублялі лепшых сяброў, а бацькі не павінны былі хаваць сваіх дзяцей.

У канцы Эмілі Матыяс дадае: «Цырымонія пахавання праху Гарэта адбудзецца крыху пазней, калі бацькі прыдумаюць як, чорт пабяры, ператварыць гэты прах у дрэва, як ён прасіў, і знайсці для гэтага дрэва запаведнік, дзе яно зможа спакойна і доўга расці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?