Беларуска Вікторыя Азаранка ў пары з брытанцам Джэймі Марэем прайгралі фінал змяшанага разраду на Уімблдоне.
У вырашальным паядынку Вікторыя Азаранка і Джэймі Марэй у двух сэтах саступілі дуэту Александэр Пея (Аўстрыя) / Ніколь Меліхар (ЗША) — 6:7 (1:7), 3:6. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 28 хвілін.
Для Пейі і Меліхар гэта першы тытул на турнірах «Вялікага шлема».