16.07.2018 / 00:36

«Ты, пачвара, хто такая?! Часам шкадую, што зараз не 1937 год!» Дыялог Pussy Riot і паліцэйскіх пасля затрымання 51

Падчас фіналу чэмпіянату свету па футболе на поле выбеглі чацвёра ўдзельнікаў расійскай суполкі Pussy Riot: Пётр Вярзілаў, Вольга Курачова, Вольга Пахтусава і Ніка Нікульшына. Яны назвалі сваю акцыю «Міліцыянт уступае ў гульню» і патрабавалі вызвалення палітвязняў.

Паліцыя затрымала ўсіх чацвярых. У інтэрнэце з'явілася відэа, знятае ў пастарунку.

Паліцэйскі: Кайданкі! Кайданкі мне сюды на абодвух! Ты, пачвара, хто такая? Прозвішча, імя, імя па бацьку. Вы што, вырашылі Расіі насраць?

Пётр Вярзілаў: Не, мы за Расію, мы за Расію.

Паліцэйскі: А вы ведаеце, што за гэта Расія будзе штрафныя санкцыі плаціць ФІФА?

Пётр Вярзілаў: Чаму?

Паліцэйскі: Па драчану!

Пётр Вярзілаў: Мы за Расію, відавочна, гэтак жа, як вы, калі вы за Расію.

Паліцэйскі: Вы Расію падставілі пад штрафныя санкцыі.

Пётр Вярзілаў: Мы не падставілі Расію, няпраўда.

Паліцэйскі: Вы ненармальныя?

Пётр Вярзілаў: Нармальныя.

Паліцэйскі: Дзе вы форму ўзялі?

Пётр Вярзілаў: Напракат.

Паліцэйскі: Напракат? Я часам шкадую, што зараз не 37 год. Проста, часам шкадую. Абасраць Расію, так?

Пётр Вярзілаў: Ды мы не абсіраць Расію, у нас няма мэты. Мы наадварот за Расію.

Паліцэйскі: Што мэты няма? Вы штрафныя санкцыі [неразборліва] на Расію.

10
bara / Адказаць
16.07.2018 / 00:50
Вось й праўда вылезла - шкадуюць. А у нас тут Курапаты... Таксама шкадуюць, пэўна !
160
Olka / Адказаць
16.07.2018 / 01:22
Прав полицейский . Что тут скажешь . 
5
анон / Адказаць
16.07.2018 / 04:34
А где ссылка на видео?
Паказаць усе каментары/ 51 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру