Увечары 15 ліпеня Брэст зноў накрыла моцнай залевай з навальніцамі. Традыцыйна падтапіла праблемныя вуліцы ў цэнтры і мікрараёнах.
У эпіцэнтры стыхіі апынуліся цэнтр, мікрараёны Кавалёўка, Граеўка, Усход. На праблемных участках імгненна ўзніклі заторы. Вуліцы з моцнымі падтапленнямі некаторыя кіроўцы ехалі па тратуары.
А на вуліцы Рабінавай мужчына і зусім перасоўваўся па дарозе на надзіманым матрацы.