Кіраўнік Еўрарады Дональд Туск абвінаваціў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў распаўсюдзе фальшывых навін пасля таго, як ён назваў ЕС «праціўнікам» Злучаных Штатаў у гандлёвай сферы. Пра гэта старшыня Еўрапейскай рады напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.
«Амерыка і ЕС - лепшыя сябры. Той, хто кажа, што мы ворагі, распаўсюджвае фэйкавыя навіны», - пракаментаваў Туск выказванні Трампа.
Апошні напярэдадні, перад вылетам з Вялікабрытаніі ў Хельсінкі на сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, у гутарцы з журналістам CBS News уключыў ЕС у лік «канкурэнтаў» ЗША. З еўрапейскім блокам Штаты, на думку Трампа, супернічаюць у гандлёвай сферы. «У гэтым сэнсе яны сапраўды скарысталіся намі», - упэўнены палітык. «Многія з гэтых краін знаходзяцца ў НАТА, і яны не плацяць па сваіх рахунках», - растлумачыў Трамп.
Адносіны паміж Брусэлем і Вашынгтонам абвастрыліся на фоне гандлёвай вайны. Яе прычынай стала ўвядзенне адміністрацыяй прэзідэнта ЗША пошлін на сталь і алюміній з ЕС. Брусэль у адказ на гэта ўвёў павышаныя пошліны на шэраг тавараў са Злучаных Штатаў.