16.07.2018 / 11:39

У Лідскім раёне дзяўчынка загінула праз моцную плынь 5

5 ліпеня 14-гадовая дзяўчынка разам з сябрамі прыехала да аздараўленчага лагера ў вёсцы Дакудава Лідскага раёна. Там адпачывала яшчэ некалькі іх сяброў. Разам падлеткі пайшлі на Нёман.

Але ж моцная плынь адцягнула дзяўчынку ад берага. Самастойна вярнуцца ці выйсці з вады дзяўчынка не магла. Пазней плынню яе вынесла бліжэй да берага, і дарослыя выцягнулі дзіця. Дзяўчынка была яшчэ жывая, яе шпіталізавалі, аднак 15 ліпеня яна памерла.

«Высветлена, што адпачываць з сябрамі дзяўчына адправілася на цягніку без дазволу і суправаджэння бацькоў. Работнікі аздараўленчага лагера не надалі значэння факту з'яўлення старонніх дзяцей на тэрыторыі. У ваду дзеці заходзілі ў небяспечным месцы, недазволеным для купання. Праверка працягваецца», — паведамляюць следчыя.

УШ

0
кронан / Адказаць
16.07.2018 / 14:38
Цікава на якім такім цягніку яны адправілся ў вёску Дакудава. Калі там да бліжэйшай станцыі яшчэ добрых 10 - 15 км пехатою.
0
Меркл / Адказаць
16.07.2018 / 15:27
10 дней врачи не могли спасти?!?!
0
ага / Адказаць
16.07.2018 / 16:32
кронан,зброды.  
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру