16.07.2018 / 11:41

Гулец зборнай Францыі стаў чэмпіёнам свету, не згуляўшы ніводнага матча 1

Галкіпер «ПСЖ» Альфонс Арэала выйграў чэмпіянат свету-2018 у складзе зборнай Францыі.

Але 25-гадовы брамнік быў адным з двух гульцоў у складзе каманды Дзідзье Дэшама, які не правёў на турніры ніводнай хвіліны, другім быў абаронца Адыль Рамі. У адрозненне ад гульца абароны, у актыве якога 35 гульняў за зборную, галкіпер не правёў ніводнага матча за нацыянальную каманду, піша Спорт-Экспресс.

Арэала — першы французскі футбаліст, які заваяваў медаль чэмпіянату свету, не сыграўшы за зборную ніводнага матча.

0
Вінцэнт / Адказаць
16.07.2018 / 20:02
Але ж ён быў гатовы. Гэта таксама нечага каштуе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру