16.07.2018 / 11:57

Гродзенцу не спадабалася, як на яго глядзяць у тралейбусе — і ён разабраўся 9

Цяжкае злачынства адбылося ў Гродне ў гэтую суботу. Увечары 14 ліпеня 46-гадовы мясцовы жыхар ехаў у тралейбусе №9. Мужчына быў п’яны, і яму не спадабалася, як на яго паглядзеў адзін з пасажыраў. Абурыўшыся, зламыснік нанёс пасажыру два ўдары шкляной бутэлькай па галаве, паведамляе міліцыя.

Пасля гэтага п'яны паспрабаваў уцячы, аднак пасажыры тралейбуса не далі яму гэта зрабіць. На найбліжэйшым прыпынку знаходзіліся вайскоўцы, якія затрымалі зламысніка. На мужчыну завялі крымінальную справу за хуліганства, яму пагражае да 5 гадоў.

УШ

17
Ken / Адказаць
16.07.2018 / 12:02
4-й рэгіён.. (( 
19
ДИМА ДРУГ ВОВЫ / Адказаць
16.07.2018 / 12:16
Хуже Могилева в 100 раз.
6
Хуткая / Адказаць
16.07.2018 / 12:19
Не зразумела нічога. Няхай першы раз ударыў знянацку, але другі як? Ці пацярпелы не бараніўся? Ці ўжо не мог бараніцца? Чаму наваколле не бараніла тады? У якім ён стане?
Вось коснаязыкасць.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру