«Няміга», «Неўрыда» і «Цмокі». Свежыя рэлізы беларускіх музыкаў: на што звярнуць увагу

З'явілася дзявочая каманда «Няміга».
Ксенія Валенда — лідарка, гітарыстка і спявачка, кажа пра гурт: «Няміга для нас — не проста прыгожая гістарычная назва, гэта алегорыя нашай мовы і культуры, якую мы ў сваіх песнях стараемся адрадзіць». «У сьвеце, дзе так шмат болю, агрэсіі, стрэсу — людзям не хапае душэўнага цяпла. Пасьля нашай музыкі некаторыя плачуць. І гэта якраз тое, дзеля чаго варта жыць». Гурт быў створаны ў мінулым годзе, Вера Алендра грае на флейце, Маша Лабовіч — на клавішах, Лізавета Лобан — на перкусіі. Дзяўчаты свой стыль вызначаюць як «акустык-фольк-рок».
Скрыпачка гурту Vuraj Настасся Папова прэзентуе ўласны ЕР. «Plyvie Čoven» — гэта чатыры песні, дзе фолк сустракае электроніку з построкавым разуменнем вечнасці, піша 34mag.net.
Стваральніца праекта Настасся Папова пра рэліз:
— Назва Sneguole паходзіць ад літоўскага імя Snieguole, што можна перакласці як «пралеска». Мая мама хацела даць мне такое імя. Рэч у тым, што я нарадзілася ў Літве ў красавіку і ў той дзень пайшоў снег. Што праўда, маці перадумала.
Калі вы чакаеце ад рэліза фолку, які мы прывыклі чуць у выкананні гурту Vuraj, то папярэджваем: Sneguole — гэта сумесь жанраў, нават пры тым, што галоўны складнік — сапраўдны фальклорны матэрыял — застаецца на месцы.
https://soundcloud.com/34magnet/sneguole-pa-siarebranaj-rakie
Адрадзіўся гурт «Цмокі»
і запісаў проста шыкоўную песню, якой рэальна не ставала беларускай музыцы.
https://soundcloud.com/tuzinhitou/ivan-i-bog
Выйшаў даволі цікавы альбом фолк гурту «Неўрыда»,
запісаны на беларускай і башкірскай мовах
https://soundcloud.com/nevrida/sets/ep-rodny-kray-tugan-yak
Каментары