Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў заснавальніцу гендэрнага праекту Makeout Віку Біран штрафам у памеры 367,5 рубля (15 базавых велічынь), паведамляе Радыё Свабода.

Яе прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу за арганізацыю «масавага мерапрыемства», пікету, на які яна выйшла адна да трох адміністрацыйных будынкаў у Менску.

24 траўня Віка Біран ў рамках флэшмобу супраць дыскрымінацыі ЛГБТ-супольнасьці выйшла з плякатам «Самі вы падробка» да будынкаў Дому ўраду, Міністэрства ўнутраных справаў і Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Пасьля гэтага яна апублікавала ў сацсетках тры здымкі — па адным каля кожнага з будынкаў.

Спачатку ёй прыйшла позва за «масавае мерапрыемства — адзіночны пікет» з РУУС Маскоўскага раёну, у якім знаходзіцца Дом ураду, а пазьней з Цэнтральнага, дзе месьціцца будынак МУС, і Ленінскага (паводле прапіскі сквэру насупраць КДБ (сам будынак КДБ у Цэнтральным раёне).

На момант прызначаных працэсаў Віка Біран знаходзілася з навучальным візытам у ЗША, таму не змагла прысутнічаць на судах. Яна папрасіла перанесьці дату суду на час, калі вернецца дадому. Цяпер кожнае фота з паста разглядаецца як асобнае правапарушэньне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0