16.07.2018 / 13:26

Кіраўніка шклозавода «Нёман» затрымалі за хабар. Яму плацілі… за арганізацыю паставак 16

Праваахоўнікі затрымалі пры атрыманні хабару дырэктара ААТ «Шклозавод «Нёман» і начальніка аднаго з упраўленняў прадпрыемства, паведамляе прэс-служба МУС.

«Службовыя асобы атрымалі хабар ад прадстаўніка камерцыйнай структуры ў памеры 2,4 тыс. і 1,2 тыс. даляраў ЗША адпаведна. Незаконнае ўзнагароджанне належала за арганізацыю своечасовых і прыярытэтных паставак фірме шклаваты паводле раней заключанай дамовы», — паведамілі ў ведамстве.

Паводле звестак міліцыі, затрыманыя атрымлівалі хабар на сістэмнай аснове. Сума ўзнагароджання залежала ад аб'ёму прадукцыі.

Следчы камітэт у дачыненні да службовых асоб шклозавода і прадстаўніка камерцыйнай структуры распачаў крымінальныя справы. Працягваюцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых асоб.

1
ўантуфры / Адказаць
16.07.2018 / 13:39
за арганізацыю своечасовых і прыярытэтных паставак фірме шклаваты паводле раней заключанаму дагавору

Капец, навошта такое кіраўніцта заводам, пры якім за тое, каб набыць іх прадукцыю, яшчэ і даплочваць трэба ? А іншае пытанне - хто яго прызначыў ?
2
валер / Адказаць
16.07.2018 / 13:48
скоро  колхозов  без  зэков  председателей  не  останется
2
1980 / Адказаць
16.07.2018 / 14:04
очередного " гаспадара" взяли, ну из тех, которые "не спадары"
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру