16 ліпеня на пляцоўцы Беларускай АЭС у Астраўцы загінуў мантажнік. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
Няшчасны выпадак са смяротным вынікам адбыўся пры падзенні з вышыні. Загінуў мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі.
Прычыны і абставіны няшчаснага выпадку расследуюцца.