Пробы на ролю Янкі Купалы

Пробы на ролю Янкі Купалы

«Беларусьфільм» пачынае здымкі 4-серыйнага фільма пра Янку Купалу. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам гістарычнай драмы пра трагічны лёс народнага паэта Беларусі будзе акцёр і рэжысёр Уладзімір Янкоўскі, вядомы найперш сваімі рэкламнымі ролікамі і музычнымі кліпамі для Анжалікі Агурбаш, гурта RAGE, праектаў «Кипелов» («Я здесь»), «Белый орёл» («Как упоительны в России вечера») і Макса Каржа («Бессонница»), піша Еўрарадыё.

Працоўная назва фільма — «Пакуль будзе неба» — крыху перароблены радок з верша Янкі Купалы «Не загаснуць зоркі ў небе». Верш, напісаны ў 1911 годзе і мае прысвячэнне «Нашай Ніве». Пакладзены на музыку Міколам Янчуком і Міколам Равенскім, у першай палове ХХ стагоддзя ён выконваўся як беларускі гімн.

Аўтар сцэнару фільма «Пакуль будзе неба» — Алёна Калюнова. Яе папярэднія працы — фільмы «Ба-бу» (2013) і «Інсайт» (2009).

Кінапраекту прысвоены статус нацыянальнага фільма. Першы здымачны дзень запланаваны на 20 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0