Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп завяршылі перамовы ў фармаце тэт-а-тэт, перадае РБК. Яны працягваліся каля 2 гадзін і 10 хвілін.
Пасля завяршэння размовы ў фармаце тэт-а-тэт прэзідэнты Расіі і ЗША адправіліся на перамовы ў пашыраным складзе.
Дональд Трамп, сядаючы за стол з удзельнікамі перамоваў, назваў гэтую сустрэчу «добрым стартам для ўсіх».