16.07.2018 / 17:47

Два чалавекі загінулі ў Францыі, калі святкавалі перамогу зборнай 2

Перамога зборнай Францыі на чэмпіянаце свету выклікала шквал весялосці па ўсёй краіне. У гарадах і мястэчках сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы, масавыя гулянні працягваліся да раніцы.

На жаль, не абышлося без беспарадкаў і трагічных інцыдэнтаў.

На ўсходзе Францыі 50-гадовы жыхар горада Ансі не стрымаў эмоцый пасля фінальнага свістка, нырнуў з радасці ў неглыбокі канал, зламаў шыю і памёр.

У мястэчку Сэн-Фелікс на поўначы краіны 30-гадовы малады чалавек, святкуючы перамогу сваёй зборнай, урэзаўся на аўтамабілі ў дрэва і памёр ад атрыманых траўм.

Яшчэ адна францужанка знаходзіцца ў крытычным стане. Яна ўпала пад колы трактара, на якім раз'язджала з сябрамі, адзначаючы перамогу нацыянальнай каманды.

0
Людміла / Адказаць
16.07.2018 / 20:22
Гульню ацанілі, а сваё  жыцце і сваю бяспеку - не...
0
Пануры / Адказаць
17.07.2018 / 10:56
Вось, што называецца «победобесие».
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру