У Кобрынскім раёне патанулі два рыбакі, паведамляе БелТА.
Целы мужчын знайшлі 14 ліпеня ў 8.25 у пажарным вадаёме ў вёсцы Падалессе. Загінуў 41-гадовы мясцовы жыхар і 65-гадовы жыхар аграгарадка Бухавічы. Вядома, што раніцай 12 ліпеня яны адправіліся на веласіпедах на рыбалку, а з 13 ліпеня міліцыя іх шукала як зніклых без вестак. Мужчын знайшлі ў вопратцы. Як мяркуецца, яны ўпалі ў ваду. Праводзіцца праверка.