Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што сустрэча з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным змяніла адносіны паміж ЗША і Расіяй і зараз Вашынгтон і Масква павінны знайсці спосабы супрацоўніцтва на аснове агульных інтарэсаў. Пра гэта ён заявіў па выніках двухбаковай сустрэчы з Пуціным у Хельсінкі.

Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

Па словах Трампа, сённяшнія перамовы з Пуціным значна палепшылі адносіны паміж дзвюма краінамі.

Трамп падкрэсліў, што і ЗША, і Расія адказныя за цяперашні крызіс у двухбаковых адносінах. Паводле яго слоў, Масква і Вашынгтон «здзейснілі некаторыя памылкі».

«Я лічу адказнымі абедзве краіны. Мяркую, што Злучаныя Штаты вялі сябе па-дурному. Мы ўсе былі дурнымі», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Нагадаем, што 16 ліпеня ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі адбылася сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0