16.07.2018 / 19:40

У Брэсце пабудуюць стадыён на 30 тысяч гледачоў і назавуць у гонар шэйха 10

У Брэсце плануецца пабудаваць стадыён на 30 тысяч чалавек. Пра гэта на прэс-канферэнцыі з нагоды прызначэння Дыега Марадоны старшынёй праўлення брэсцкага «Дынама» паведаміў дырэктар па развіцці клуба Віктар Радзькоў.

pressball.by

Падчас мерапрыемства прадставілі праект новага спартыўнага аб'екта. Ён будзе разлічаны на 30 тысяч гледачоў. Акрамя таго будзе пабудавана адпаведная інфраструктура і бізнес-цэнтр.

Стадыён плануецца назваць у гонар шэйха Зайда ібн Султан Аль Нахаяна — прэзідэнта ААЭ з 1971 па 2004-ы. Сёлета яму споўнілася б роўна 100 гадоў.

«Асобны акцэнт — гэта акадэмія Марадоны. Футбольная акадэмія створана, каб мы знаходзілі па ўсёй краіне і за мяжой лепшых гульцоў. Гэтыя дзеці — гэта тыя, хто будзе выйграваць Лігу Еўропы і Лігу Чэмпіёнаў, чэмпіянаты Еўропы і свету», — паведаміў Віктар Радзькоў.

Праект акадэміі падтрымаў новы старшыня праўлення ФК Дынама-Брэст Дыега Марадона.

«Мы будзем расці. Расці ўсе разам у гармоніі. Выгадуем вялікую каманду, у тым ліку выкарыстоўваючы хлопцаў з акадэміі, каб яны атрымалі досвед, сталі вялікімі гульцамі», — паведаміў Дыега Марадона.

1
Пятро Касьнерык / Адказаць
16.07.2018 / 20:01
тольки ЗАНОН!
0
палешук / Адказаць
16.07.2018 / 20:08
за чей счёт энтот банкет?
0
Пеле / Адказаць
16.07.2018 / 21:43
А какую футбольную академию закончил Марадона? Уличную или дворовою?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру