Уладзімір Пуцін лічыць, што двухбаковыя перамовы з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам, якія прайшлі ў панядзелак, 16 ліпеня, у Хельсінкі, былі паспяховымі і карыснымі для дзвюх краін.
Расійскі лідар падкрэсліў, што гэтыя перамовы адлюстравалі сумеснае з прэзідэнтам Трампам жаданне «выправіць адносіны» паміж Расіяй і ЗША.
Перамовы Пуціна і Трампа ў розных фарматах працягваліся каля чатырох гадзін.