Гэтай ноччу кіроўца на Аўдзі 100 урэзаўся ў плот аднаго з прыватных дамоў у Светлагорску. Машыну купілі за дзень да здарэння.

Як распавялі ranak.me у Светлагорскай ДАІ, дарожна-транспартнае здарэнне было зафіксавана ў 23:20. Малады чалавек не справіўся з кіраваннем і наехаў на агароджу.

Вядома, што аўтамабіль Аўдзі 100 хлопец купіў у іншага жыхара Светлагорска, днём, 15 ліпеня, а потым вырашыў пакатацца па горадзе. Ужо ноччу Аўдзі ўрэзалася ў плот ў прыватнага дома.

Супрацоўнікі ДАІ прапанавалі кіроўцу прайсці агляд, але хлопец адмовіўся.

У дачыненні да 25-гадовага кіроўцы складзены адміністрацыйныя пратаколы за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення і за ўчыненне ДТЗ.

Пакупка аўтамабіля адбылася без пераафармлення дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?