П'яны пенсіянер у Магілёве беспадстаўна збіў 10-гадовага хлопчыка — дзіця атрымала цяжкi ўдар рукой па галаве. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС г. Магілёва Алена Сіманава, заяву ў міліцыю напісалі 14 ліпеня.
53-гадовы п'яны мужчына падыходзіў да свайго дома з новай порцыяй спіртнога. Каля дома ён сустрэў некалькіх школьнікаў, якія бегалі ля пад'езда.
Мужчына падышоў да адной з дзяўчынак і пацікавіўся, ці не крыўдзяць яе хлопцы. Дзіця адмоўна пакруціла галавой і працягнула бегаць, аднак гэты сухі адказ п'янага магілёўца не задаволіў. Ён падышоў яшчэ да аднаго дзіцяці і стаў настойліва цікавіцца, ці не крыўдзіць ён сваю сяброўку. Калі хлопчык адказаў, што ён проста гуляе, мужчына пачаў нецэнзурна лаяцца і ўдарыў школьніка па галаве.
Вырашаецца пытанне пра крымінальную справу за хуліганства.