У інстаграме расійскай фігурысткі Таццяны Наўкі з'явілася фота з Аляксандрам Лукашэнкам, зробленае на фінале чэмпіянату свету па футболе.
Наўка, якая на дзвюх алімпіядах выступала за Беларусь, даўно знаёмая з Лукашэнкам. Ён абняў яе «як родную».
У 2010 годзе Наўка пазнаёмілася з прэс-сакратаром Пуціна Дзмітрыем Пясковым, пазней у іх распачаўся раман. 1 жніўня 2015 года ў Сочы адбылося вяселле Наўкі і Пяскова.