16.07.2018 / 21:27

Родители барановичских первоклассников, которые хотят учить детей по-белорусски, направили электронное письмо в Министерство образования 16

Ужо два гады жыхары Баранавіч спрабуюць дабіцца стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі №4, што знаходзіцца ў цэнтры горада. Улады адпраўляюць іх вучыцца ў адзін з мікрараёнаў — СШ №16.

Свой электронны зварот дзесяць бацькоў 16 ліпеня накіравалі ў міністэрства, праз пару дзён яны па пошце дашлюць ў міністэрства зварот з подпісамі, а копію — у выканкам. Ці адкрыецца беларускамоўны клас у гімназіі №4, дагэтуль невядома.

«Няўжо для 10 маленькіх беларусікаў, бацькі якіх адважыліся заявіць пра свой нацыянальны гонар і годнасць, у раённым цэнтры зноў не могуць знайсці месца?! Складваецца ўражанне свядомага знішчэння беларускамоўнай адукацыі, што з’яўляецца прыкметай этнацыду беларусаў, які, па меркаванні навукоўцаў, з’яўляецца адной з формаў генацыду, заснаванай на інфармацыйных тэхналогіях. Настойваем на выкананні нашых законных патрабаванняў і звяртаемся да Вас з просьбай забяспечыць навучанне нашых дзяцей на дзяржаўнай беларускай мове ў гімназіі №4 г. Баранавічы», — звяртаюцца яны да Міністэрства адукацыі.

Чарговы бацькоўскі сход по гэтым пытанні адбыўся 12 ліпеня. На ім акрамя бацькоў прысутнічалі старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім, сябры Баранавіцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы, выконваючая абавязкі кіраўніка аддзела адукацыі Вера Вайцяхоўская, дырэктар гімназіі №4 Вадзім Шчарбакоў і дырэктар сярэдняй школы №16 Вячаслаў Дзяўго.

Алена Анісім падтрымала бацькоў і выказала думку, што ў будучыні гімназія магла б стаць цалкам беларускамоўнай.

Знайсці нейкае паразуменне на сходзе паміж бакамі не атрымалася.

3
Павел Ас / Ответить
16.07.2018 / 21:39
На самой справе гэта вельмі практычны крок!!! Я вельмі разумею жаданне радзіцелей, каб іх дзеці навучаліся ў класе куды ходзяць 10 чалавек :) А на срэпанутых пляваць, хай трымаюць сваіх дзяцец ў класах па 40 чалавек :)
1
123ці / Ответить
16.07.2018 / 22:52
Хай атрымаецца!
1
Tamara / Ответить
17.07.2018 / 00:30
Што сказаць пра трактарыстаў,якія намі кіруюць,захапіўшых ўладу ,яны размаўляюць на адным ізыку і хочуць каб астатняя частка насельніцтва таксама размаўляла на іх адным  ізыку,бо калі людзі будуць ведаць яшчэ і другую беларусую Мову,то трактарысты на фоне гэтых людзей будуць выглядаць недарэчна-одноізыкімі ,тоесць будуць выглядаць менш адукаванымі,а гэтага нельга дапусціць ды і масковія відаць спансіруе,каб нічога нацыянальнага не варушылася,вышыванкі дазволілі ,а Маву ніколі гэтае калгаснае кодла не дазволіць,бо  яны самі Мову не змогуць вывучыць,хутчэй можна навучыць маўпу чым гэтых трактарыстаў і быўшага начальніка саўгасу
Показать все комментарии/ 16 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера