16.07.2018 / 23:02

ЗША заявілі пра затрыманне расійскага агента 9

У Вашынгтоне затрымалі грамадзянку Расіі Марыю Буціну па падазрэнні ў спробе паўплываць на палітыку ЗША па ўказанні высокапастаўленага чыноўніка з Крамля, заявілі ў Міністэрстве юстыцыі ЗША.

У Мінюсце заявілі, што Буціна працавала на высокапастаўленага чыноўніка ва ўрадзе Расіі, супраць якога ў красавіку 2018 году былі ўведзеныя санкцыі.

У судовых дакументах гаворыцца, што расіянка ў якасці агента, які дзейнічае ў інтарэсах Расіі, развівала адносіны з амерыканцамі і атрымлівала доступ да арганізацый, якія маюць уплыў у амерыканскай палітыцы, з мэтай прасоўвання інтарэсаў Расіі.

У заяве сцвярджаецца, што яна дзейнічала ў якасці агента расійскага ўрада без афіцыйнай рэгістрацыі, як таго патрабуе амерыканскае заканадаўства. За незарэгістраваную дзейнасць расіянцы пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

2
сік / Адказаць
17.07.2018 / 00:01
Яшчэ адну "Рыбку" злавілі😜😁
13
шлёма / Адказаць
17.07.2018 / 00:56
За незарегистрированную деятельность в США до 5 лет лишают свободы. А у нас на сколько лишают свободы за такую деятельность?
16
Пануры / Адказаць
17.07.2018 / 06:35
Нейкая лухта. Агентка якая працавала на члена урада. А з якiх пор «член урада» стау субъектам вывядальна-аперацiунай дзейнасцi? Шукайце лепш агентау СВР, ФСБ, ГРУ...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру