kremlin.ru

kremlin.ru

Акцёр і экс-губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер, кажучы аб сумеснай прэс-канферэнцыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным, параўнаў амерыканскага лідара з «маленькай макаронінай». Пра гэта ён заявіў у сваім звароце, апублікаваным на яго старонцы ў Twitter.

«Прэзідэнт Трамп, я толькі што паглядзеў вашу прэс-канферэнцыю з прэзідэнтам Пуціным. Гэта было абразліва. Вы выглядалі як маленькая пшанічная макароніна, як маленькі фанат. Я пытаўся ў сябе, калі вы спытаеце ў яго аўтограф або сэлфі, ці нешта накшталт таго», — сказаў Шварцэнэгер. На яго думку, Трамп «здрадзіў» амерыканскай «разведцы, юрыдычнай сістэме і самае галоўнае» сваёй краіне. «Вы прэзідэнт ЗША, вы не павінны гэтага рабіць. Што з вамі здарылася?» — задаваўся пытаннях амерыканскі акцёр.

Шварцэнэгер ўспомніў прэзідэнта Рональда Рэйгана, прыводзячы ў прыклад, якім павінен быць лідар ЗША. «Ён, стоячы каля Берлінскай сцяны, сказаў: «Містар Гарбачоў, знішчыце гэтую сцяну». Дзе гэтыя часы?» — сказаў на заканчэнне акцёр, цяжка ўздыхнуўшы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?