На сайце Мінабароны з'явіліся звесткі пра роту інфармацыйных тэхналогій, якую плануецца стварыць у канцы гэтага года.

фота Сяргея Гудзіліна.

фота Сяргея Гудзіліна.

«Падраздзяленне будзе ўкамплектавана вайскоўцамі тэрміновай ваеннай службы з ліку грамадзян, якія дабіліся найбольшых поспехаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, як правіла, маюць вышэйшую прафесійную адукацыю па спецыяльнасцях, што цікавяць Мінабароны, і выявілі жаданне праходзіць ваенную службу ў дадзенай роце», — гаворыцца ў паведамленні.

Кожнаму вайскоўцу роты інфармацыйных тэхналогій будзе вызначаны навуковы кіраўнік, каб не страчваць атрыманую кваліфікацыю. Маладзёны будуць выконваць навукова-прыкладныя задачы для Мінабароны, а таксама працягнуць свой удзел ва ўжо пачатых навуковых праграмах.

Пакуль што распрацоўваецца прававая дакументацыя, каб узаконіць такую IT-роту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0