17.07.2018 / 10:44

Армію Канады ўзначаліў этнічны ўкраінец 22

Намеснікам начальніка Штаба абароны Канады прызначаны этнічны ўкраінец, генерал-лейтэнант Пол (Павел) Віннік. Адпаведнае прызначэнне афіцыйна пацвердзілі ў Міністэрстве абароны Канады.

Да павышэння генерал Віннік на працягу двух гадоў камандаваў Сухапутнымі войскамі Канады, да гэтага ўзначальваў вайсковую разведку краіны. За апошнія некалькі гадоў ён некалькі разоў наведваў Украіну, пабываўшы, у прыватнасці, у вёсцы Паздзімір Львоўскай вобласці, адкуль родам яго продкі.

Па адукацыі ён — ваенны інжынер, служыць ва УС Канады з 1981 года. У 2009 годзе Віннік прымаў удзел у вайне ў Афганістане ў складзе Шматнацыянальнага камандавання бяспекі як памочнік камандуючага, адказнага за фарміраванне афганскага міністэрства абароны і нацыянальнай арміі.

Прызначэнне Вінніка намеснікам начальніка Штаба абароны з'яўляецца найвышэйшым дасягненнем украінскіх канадцаў ва Узброеных сілах Канады. Ён таксама з'яўляецца адзіным украінцам, што камандаваў Сухапутнымі войскамі. У той жа час, прынамсі тры этнічныя ўкраінцы атрымлівалі самае старшае генеральскае званне ў канадскіх ВПС.

12
Маклай / Адказаць
17.07.2018 / 11:20
Прекрасная Новость!!! Будет Замечательное Сотрудничество и Подготовка Армии Украины к Стандартам НАТО и Стремительное Принятие Украины в Военно-Политический блок НАТО!!! Слава Украине!!! Жыве Беларусь!!!
26
Винодел / Адказаць
17.07.2018 / 11:49
Ну всё! Теперь Украина точно победит. Новость на уровне "а у моего двоюродного дедушки вот такая сабля". Скушайте тортик, запейте компотом - и живите дальше.
40
КАМЕНТ / Адказаць
17.07.2018 / 12:01
И тут они пролезли))
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру