4 лістапада ў штаб‑кватэры NATO ў Брусэлі адбудзецца пасяджэньне Палітычна‑вайсковага кіроўнага камітэту арганізацыі па пытаньнях працэсу плянаваньня і ацэнкі сіл праграмы «Партнэрства дзеля міру» ў фармаце «26 + Беларусь».
Мэтай дадзенага пасяджэньня абмеркаваньне пытаньняў забесьпячэньня рэгіянальнай бясьпекі. Ад беларускага боку ў дадзеным мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнік Рады Бясьпекі, Міністэрства абароны і Міністэрства замежных справаў.