17.07.2018 / 12:20

Беларус заплаціў мільён даляраў, каб паўдзельнічаць у покерным турніры. І не выйграў нічога 33

Беларус Мікіта Бадзякоўскі прыняў удзел у покерным турніры The Big One for One Drop. Каб трапіць на яго, неабходна было заплаціць $1 мільён уступнага ўнёску.

Турнір праходзіў у Лас-Вегасе. На яго запісаліся 27 чалавек.

Мікіта Бадзякоўскі.

Сума ўнёску складае мільён даляраў, але і перамога ў турніры абяцае вельмі вялікія прызавыя.

За першае месца пераможца атрымоўвае $10 мільёнаў, за другое — $6 мільёнаў, за трэцяе — $4 мільёны, за чацвёртае — $2,8 мільёна, за пятае — $2 мільёны.

Аднак беларус у выніку заняў толькі 18-е месца.

НТ

4
mnb / Адказаць
17.07.2018 / 12:36
Может следующий раз повезет. Если раскидываться миллионом долларов, то деньги для него не проблема.
38
yy / Адказаць
17.07.2018 / 12:40
А недзе дзеці паміраюць ад голаду...
2
Алёша / Адказаць
17.07.2018 / 12:49
Чаму ж не выйграў, адкуль жаж у яго мільён узяўся. Спачатку выйграў, потым прайграў. Гульня.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру