16 ліпеня ў аўтамабілі, які стаяў на паркоўцы каля дома 19А па Партызанскім праспекце ў Мінску, быў знойдзены труп мужчыны 

Вызначана, што мужчыну было 49 гадоў, ён працаваў таксістам. Слядоў гвалту на целе няма, праводзяцца экспертызы, паведаміла «Нашай Ніве» афіцыйны прадстаўнік СК па Мінску Марына Дранькова.

Вядома, што машына стаяла на паркоўцы некалькі дзён. Колькі знаходзілася ў ёй цела і калі дакладна памёр мужчына, высвятляць эксперты. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?