mlyn.by

mlyn.by

Здарэнне адбылося ў першай палове дня 16 ліпеня ў в. Сёмкаў Гарадок, піша mlyn.by.

У доме падчас пажару знаходзілася 74-гадовая знаёмая гаспадыні лецішча. Жанчына самастойна пакінула памяшканне — яе папярэдзіла котка, якая сваімі паводзінамі паказала, што ў доме не ўсё добра.

Гаспадыні ў доме не было, а жанчына шпіталізаваная.

Агнём знішчаны дах і маёмасць лецішча. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія — праблемы з электраправодкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0