17.07.2018 / 12:32

Лукашэнка: У пастаўку санкцыёнкі ўцягнутыя буйныя расійскія фірмы і дзялкі з цяжкімі пагонамі. Я пра гэта Пуціну часта кажу 23

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько закрануў тэму процідзеяння ўвозу санкцыйнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі, піша БелТА.

«Галаўны боль для нас. Робім шалёную працу ў інтарэсах Расіі. А як тут мытнікі кажуць і іншыя, там жа ідзе бойка пастаянна, — нехта замаўляе нейкія матэрыялы (у СМІ). Яны пачынаюць нам выстаўляць прэтэнзіі. Замест падзякі пачынаюць часам ківаць на нас, што мы тут дрэнна працуем з санкцыйнымі таварамі», - адзначыў беларускі кіраўнік.

Фота kremlin.ru

«Ці вырашана гэта пытанне? І калі гэта не так, нам трэба смялей пра гэта казаць. Бо, па інфармацыі спецслужбаў, запраўляюць ўсімі негатыўнымі працэсамі, звязанымі з «санкцыёнкай» і іншымі пытаннямі, фірмы і кампаніі Расійскай Федэрацыі, часам буйныя, за якімі стаяць буйныя дзялкі з цяжкімі пагонамі. Гэта таксама трэба казаць, не саромецца. Не мытнікам расійскім казаць, а інфармаваць урад і прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, каб яны там разбіраліся са сваімі. Я Пуціну часта пра гэта кажу. Але факты трэба выкладаць», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

2
Сенатор Макей / Адказаць
17.07.2018 / 12:48
Дадада, конечно, но фальшивые сертификаты им выдает наш родной Белтаможсервис. 

Как же так?!

Четвертый год целый президент государства не может найти управу на Белтаможсервис?
0
Алена / Адказаць
17.07.2018 / 13:11
Ну дык выкладзiце факты у СМI. Было б дзiуна, каб недзе круцiлiся грошы, i побач не было пагонау.
0
трое сбоку - ваших нет / Адказаць
17.07.2018 / 13:26
/// Делаем бешеную работу в интересах России

Зачем???
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру