За першае паўгоддзе афіцыйныя аўтадылеры прадалі ў Беларусі 23 196 машын. Гэта на 70,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Такую статыстыку апублікавала Беларуская аўтамабільная асацыяцыя.
Найбольшая доля рынку па-ранейшаму за «Рэно», а вось на другое месца выбілася «Лада», абагнаўшы «Фальксваген».
Што да канкрэтных мадэляў, наперадзе «Фальксваген Пола» і «Лада Веста».
Лада павялічылы свае продажы ўтрая, а «Джылі» — ажно ў 4 разы.