Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Тэсты
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства

Адбор на Еўра-2020. Нідэрланды - Беларусь

21 сакавіка, 22:45
Зрабіць стаўку:
marapromo.win
Фота 1 з 13
17.07.2018 / 20:18

Ганна Шапуцька, цешча Лабадзенкі: «Змаганне павінна быць галоўным у жыцці кожнага маладога чалавека» 23

Заўсёды здзіўлялася, адкуль у гэтай жанчыне столькі ўпэўненасці, спакою і энергіі: яна не толькі ладзіць імпрэзы, піша звароты, стаіць у пікетах, але і знаходзіць словы, каб размаўляць з міліцыянтамі і чэкістамі, Паўлам Якубовічам і Алесем Чахольскім, ахоўнікам «Паедзем, паядзім» Дзімам-Вадзімам і Змітром Дашкевічам… І ўсе — прыслухоўваюцца.

Я пазнаёмілася са спадарыняй Ганнай на адным з мітынгаў, дзе яна збірала подпісы, каб спыніць працу маючага адчыніцца тады яшчэ «Бульбаш-хола». Пасля была талака і акцыі ўшанавання памяці рэпрэсаваных у Курапатах, вечарыны салідарнасці з палітвязнямі, Украінай, зноў Курапаты, Благаўшчына, Лошыца… 

Пагутарыць з Ганнай Шапуцькай удалося пасля круглага стала, прысвечанага сітуацыі з рэстаранам «Паедзем, паядзім». Калі, дамаўляючыся на інтэрв’ю, акрэслівала яго тэму — шлях да Беларусі, яна адказала, што ён прайшоў праз Курапаты. Зрэшты, як аказалася, было яшчэ шмат цікавага на гэтым шляху.

Марыла займацца астраноміяй

— Спадарыня Ганна, раскажыце, дзе вы нарадзіліся, у якой сям’і, што паўплывала на ваш светапогляд?

— Я нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бялынічы ў сям’і настаўнікаў. Маці была выкладчыцай беларускай і рускай мовы, бацька — выкладчык філасофіі, ён і цяпер яшчэ выкладае ў вну. Бацькі выхоўвалі нас строга — я лічу, што ўсе настаўнікі дома строгія, таму выхаванне ў нас было адпаведнае. Нас чацвёра дзяцей, і я, як старэйшая, заўсёды несла адказнасць за ўсіх. Я заўжды была вельмі актыўная — і ў школе, і ва ўніверсітэце. Абвостранае пачуццё несправядлівасці — адзін з галоўных чыннікаў у маім жыцці. Заўсёды ў ім прысутнічае змаганне з гэтай несправядлівасцю, яно таксама было закладзена з дзяцінства.

З Янкам Купалам. Фота з асабістага архіву Ганны Шапуцькі.

— Не расчараваліся ў сваім змаганні?

— Не расчаравалася, хаця сутыкалася з рознымі рэчамі — са здрадай, з абыякавасцю. Але мне пашчасціла, што большасць людзей побач са мной — шчырыя, добрыя і думаюць гэтак жа, як і я. Лічу, што трэба змагацца, гэта тое, што мае сэнс і што павінна быць галоўным у жыцці кожнага чалавека, асабліва маладога.

— А ў дзяцінстве вы кім марылі стаць?

— Спачатку я хацела стаць настаўнікам, як і мае бацькі. І ўсе былі ўпэўнены, што я стану настаўніцай. Але ж калі мяне за выдатную вучобу і актыўнасць у дзявятым класе адправілі ў адзін з найлепшых у той час піянерскіх лагераў «Арляня», я там сустрэла людзей, якія займаліся космасам. І я захварэла астраноміяй. Думала, у нас магчыма атрымаць спецыялізаваную адукацыю. Таму паступіла ў БДУ на радыёфізіку — мне трэба было здаць толькі адзін экзамен, бо скончыла школу з залатым медалём. Не ведаю, якое маё сапраўднае пакліканне, але я не шкадую пра свой выбар. Гады вучобы былі найлепшымі ў маім жыцці: сустрэчы з цікавымі людзьмі, вандроўкі, падзеі. 

«Нам вельмі не спадабаўся Лукашэнка»

— А пасля пайшлі працаваць па спецыяльнасці?

— Так, мяне размеркавалі на «Інтэграл», і, паколькі была іншагародняй, асаблівага выбару не было. Канешне, гэта не космас і не астраномія — і гэта мяне вельмі прызямліла. Завод мне не спадабаўся — там была не проста дысцыпліна, а сапраўдны рэжым, канцлагер. Там усё падпарадкавана мікрасхемам. Было цяжка маральна, вельмі не хапала паветра, а сыйсці нельга, бо прахадная. Аказалася, гэта не маё, я там ледзь вытрымала. Гэта было тое самае, што птушку пасадзіць у клетку. Але ж не бывае ліха без дабра — на «Інтэграле» я сустрэла свайго мужа, які прыйшоў туды пасля войска. Я зацягнула яго ў альпінісцкую секцыю, і мы сталі разам хадзіць у горы, у асноўным па Грузіі.

Таксама на «Інтэграле» напачатку 1990-х быў «Свабодны прафсаюз», чальцы якога пастаянна пратэставалі, агітавалі за нешта і зрабілі на мяне ўражанне. Мы слухалі іх, згаджаліся, падтрымлівалі, але ў акцыях пратэсту не ўдзельнічалі, бо, відаць, яшчэ толкам не разумелі, што адбываецца. У палітыку асабліва не лезлі, хаця цікавіліся бягучымі падзеямі.

— То бок ужо тады вы падтрымлівалі Адраджэнне?

— Так, мы ўжо разумелі, хто прыйшоў да ўлады, нам вельмі не спадабаўся Лукашэнка, мы былі расчараваныя, што ён стаў прэзідэнтам. Але бацькі галасавалі за яго. Матуля галасавала за яго да апошніх гадоў свайго жыцця, толькі першы раз — за Шушкевіча, і калі я запытвалася ў яе: «Чаму, ты ж бачыш, што гэта не тое, пра што ты марыш?» — яна адказвала: «Такія людзі, як Шушкевіч, яшчэ горш, бо яны слабыя, не могуць быць лідарамі і нясуць расчараванне. А гэты чалавек — ён адразу такі, які ёсць». Магчыма, яна мела рацыю, бо калі я цяпер гляджу на наша апазіцыйнае асяроддзе, шчыра кажучы, не ведаю, за каго б можна было галасаваць.Па начах малявалі плакаты, расклейвалі ўлёткі.

Акцыя ўшанавання памяці рэпрэсаваных. Фота Дзіяны Серадзюк.

— А як урэшце пачаўся ваш актыўны ўдзел у грамадскім жыцці?

— 2006 год быў пераломны для нашай сям’і. Да гэтага мы сачылі, назіралі, а ў 2006 годзе выйшлі на Плошчу. Калі мы пачулі, што людзі, якія туды пойдуць — здраднікі і ледзь не тэрарысты, такая хваля пратэсту ўзнялася ўнутры, што мы вырашылі ісці. Гэтая несправядлівасць — тое, што казалі па тэлевізары і што было ў рэальным жыцці — згуляла злы жарт з самім рэжымам, ён сам справакаваў выхад людзей на Плошчу. 

Я думаю, што такіх людзей, як мы — незаангажаваных, далёкіх ад палітыкі, — была большасць. Бо гэта быў здзек з нашай годнасці, гэтага нельга было трываць. І мы з суседам пайшлі, пакінуўшы малодшых дзяцей і ўзяўшы старэйшага сына, хоць думалі нават, што там могуць страляць і, можа, мы не вернемся з гэтай Плошчы. Пасля, калі паўстаў намётавы лагер, хадзілі туды, як на працу, насілі коўдры, ежу. Бачылі, як АМАПаўцы паводзяць сябе з хлопцамі, і тады з’явіўся страх за сына.

А пасля наша дачка на Дзень Волі ўступіла ў «Малады Фронт», і наша жыццё раскруцілася, як кажуць, на ўсю катушку. Бо мы не маглі пакінуць яе сам-насам з гэтым рэжымам. Баяліся яе адпускаць адну, увесь час былі недзе побач. Напрыклад, яна сустракаецца з кімсьці, а мы ў гэты час недзе паблізу стаім — увесь час пад кантролем (смяецца). Дзеці давяралі нам, мы з Віктарам (мужам — НЧ) па начах малявалі плакаты, расклейвалі ўлёткі (тады Дашкевіч сядзеў). Ездзілі на суды, падтрымлівалі маладафронтаўцаў. Памятаю акцыю падтрымкі Яраслава Грышчэні ў Баранавічах, калі нас скруцілі і я першы раз апынулася ў аўтазаку. Потым нас пасадзілі ў «стакан» — маленечкую камеру з бетоннай лавай, дзе былі я, Таццяна Севярынец, мая Таццяна (дачка — НЧ), яшчэ нейкая дзяўчына.

 — Якія пачуцці ў вас былі ў той момант?

— Шчыра кажучы, больш хвалявалася за дачку, за дзяцей, там быў Зміцер Хведарук. Але калі бачыла іх, як яны сябе паводзілі, то страху перад сістэмай не было, бо яе людзі — слабыя. Што яны маглі зрабіць? Даць штраф ці суткі — канешне, гэта было б перашкодай у жыцці, але ж гэта не галоўнае. А галоўнае, што моладзь, якая патрабуе справядлівасці, перамагае. Я спытала ў міліцыянта, за што ён складае на мяне пратакол. Ён адказаў, што за свісток, які знайшоў у маёй сумцы і ў які я нібыта свісцела. Я тады насіла спартыўны свісток, каб свісцець, калі раптам нешта здарыцца з дачкой (смяецца). Але ён проста ляжаў, і я кажу міліцыянту, што няма ніякага сведчання, што я свісцела. А ён у вочы мне сказаў, што сам будзе супраць мяне сведчыць. Дык што гэта за сістэма? У яе цалкам амаральны падмурак.

 Падчас усталявання крыжа ў памяць аб расстраляных вязнях мінскіх турмаў у Благаўшчыне. Фота Дзіяны Серадзюк.

Ад першапраходцаў да «агентаў КДБ»

Пасля пазнаёміліся з Вячаславам Сіўчыкам, які запрасіў у Курапаты.

— Вы раней не ведалі пра гэтае месца?

— Не. Пра рэпрэсіі ведала — мой стрыечны дзядзька быў жанаты з Леанілай Парфір’еўнай Гарэцкай, пляменніцы Максіма Гарэцкага. Мая матуля сябравала з сям’ёй Гарэцкіх, якія жылі ў Магілёве. Мы прыйшлі на ўшанаванне памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Курапаты, якое адбываецца штомесяц 29 чысла, і я не змагла застацца абыякавай да гэтага месца. Калі пабачыла ямы, дзе ляжаць нявінна забітыя, якіх выдзернулі з іх утульнага жыцця, некаторых знішчылі на самым яго ўзлёце, адчула, што гэтая несправядлівасць працягваецца і цяпер. Так не павінна быць, гэтых людзей трэба рэабілітаваць — не проста на паперы, хаця гэта таксама важна, але ж павінна быць ушанаваная іх памяць, трэба агучыць іх імёны. 

Падчас дыскусіі, прысвечанай праблеме закрытых ведамасных архіваў Беларусі. Фота Дзіяны Серадзюк

З часам чалавечы жах ад усведамлення гэтага злачынства пераходзіць у іншую якасць — ты пачынаеш думаць, што можаш зрабіць для тых людзей. Бо нельга абмяжоўвацца толькі ўшанаваннем памяці, гэта як з малітвай: маліся і дзейнічай.

Талака ў Курапатах, фота з фэйсбука Ганны Шапуцькі

Шчыра кажучы, я мала што ведала пра дзейнасць у Курапатах сяброў КХП БНФ. І таму, калі ў 2012 годзе мы ўбачылі «Бульбаш-хол» і тое, у якім стане знаходзіцца заходняя частка мемарыялу, мы вырашылі прывесці Курапаты ў парадак. Бо людзі, якія пабудавалі «Бульбаш-хол», адкрыта казалі, што нам мемарыял непатрэбны, бо ён знаходзіцца ў занядбаным стане. Нам здавалася, што мы — першапраходцы, але пасля на нас абрынулася шмат негатыву: для КХП БНФ мы сталі «агентамі». Я толькі цяпер разумею, што тых, хто даглядаў за мемарыялам дагэтуль, не так шмат, і яны не маглі зрабіць больш, добра, што яны падтрымлівалі Крыжовы шлях. Але тады я вельмі перажывала, бо было вельмі сур’ёзнае супрацьстаянне. З іншага боку, гэта быў для мяне яшчэ адзін крок да Беларусі, бо я пазнаёмілася з сябрамі КХП і разумею іх стаўленне да мяне тады, але ўсё ж раю ім з самага пачатку не рабіць з людзей «агентаў КДБ» (усміхаецца). 

Збор подпісаў падчас абароны Курапатаў-2017. Фота Дзіяны Серадзюк

Атрымліваецца, што мой шлях да Беларусі адбыўся праз людзей, бо і Курапаты — у першую чаргу, гэта людзі. Такія, як Ігар Кузняцоў, які вывучаў гісторыю сталінскіх рэпрэсій, Леанід Маракоў, які меў усё і ўсё аддаў, каб назваць прозвішчы забітых. Як Уладзімір Іванавіч Раманоўскі з гісторыяй яго жыцця і тымі высілкамі, якія ён прыкладае, каб людзі памяталі пра сталінскія злачынствы, Зінаіда Антонаўна Тарасевіч, Сяргей Мікалаевіч Ханжанкоў, Вацлаў Адольфавіч Нямковіч…

Шэсце жанчын ад Кастрычніцкай да Плошчы Незалежнасці, фота з фэйсбука Ганны Шапуцькі

Грамадства зайдэсаў

— На вашу думку, ці трэба называць імёны не толькі ахвяр, але і катаў?

— Так, яны павінны быць названыя і асуджаныя. Я не думаю, што будзе нейкая помста іх нашчадкам. Але для людзей, якія даведаюцца, што іх продкі забівалі, гэта будзе ўдар. Нацызм быў асуджаны на дзяржаўным узроўні, і нашчадкі нацыстаў прынеслі пакаянне. Забойцы павінны быць асуджаныя, але праз гэтае асуджэнне і пакаянне адбудзецца рэабілітацыя іх дзяцей і ўнукаў.

Акцыя ўшанавання памяці рэпрэсаваных. Фота Дзіяны Серадзюк.

— А ўвогуле ці патрэбна нашаму грамадству інфармацыя пра рэпрэсіі, адкрыццё архіваў?

— Я калісьці пісала, што нас у Курапатах адзінкі, але падтрымка — агульнанацыянальная. І я адчуваю гэтую падтрымку. Проста нашы людзі пастаўлены ў такія ўмовы, што ў дзяржаве пануе страх, які панаваў і ў сталінскія часы. Я размаўляла на гэтую тэму з Сяргеем Ханжанковым, які казаў, што людзі сыходзілі, так і не распавёўшы пра тое, што ў іх у сям’і былі «ворагі народа». Хаваюцца не тыя, у чыіх сем’ях былі каты, а тыя, каго катавалі. Мы кажам, што трэба ведаць пра свае карані, кажам пра часы ВКЛ, але ж трэба ведаць і пра іншыя часы, «выцягнуць» з нябыту свайго дзеда, прадзеда — кім бы яны ні былі. Гэта тая рэч, якая яшчэ дзясяткі гадоў будзе вызначаць, у якім кірунку будзе развівацца наша грамадства. Трэба, каб гэта не быў рух у кірунку «паехаць, паесці», забыцца на злачынствы, не «выцягваць косткі з зямлі», і каб не з’явіўся новы сталін, які будзе расстрэльваць людзей. Іначай гэта будзе грамадства цынічных зайдэсаў.

Каля рэстарацыі «Паедзем, паядзім», фота з фэйсбука Ганны Шапуцькі

Галоўнае супрацьстаянне

— Ці можаце вы спрагназаваць, як далей будзе развівацца сітуацыя ў Курапатах?

— На вялікі жаль, не Зайдэс галоўны аб’ект супрацьстаяння. У першую чаргу галоўнае супрацьстаянне адбываецца паміж намі. Мы не можам прыйсці да нейкага агульнага рашэння, у нашым асяродку нямала людзей, якія лічаць, што існаванне забаўляльнага комплексу каля Курапат магчымае, а таксама што магчымае першынство дзяржавы ў справе мемарыялізацыі. І гэта жахліва, бо яны ведаюць, колькі высілкаў грамадства ўклала ў Курапаты. Людзі паставілі тысячу крыжоў, расчысцілі Галгофу ад кустоўя — і тут ім прапануюць сказаць, што мемарыялу няма, у Курапаты павінна прыехаць дзяржава і ўсталяваць нейкі свой помнік. Гэта будзе чарговая вайна, чарговы віток супрацьстаяння на вельмі сур’ёзным узроўні. Нас чакаюць яшчэ горшыя падзеі, чым тое, што цяпер адбываецца з «Бульбаш-холам».

Дзіяна Серадзюк, Новы Час

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
За наезд на абаронцу Курапатаў кіроўцу пагражае крымінальная справа — адміністрацыйны пратакол скасавалі 1
Лукашэнка пашырыў Наваполацк
З Оршы хочуць зрабіць узорны «зялёны горад» 1
Беларускай шыльдай на чыгуначным вакзале ў Мінску не абмяжуюцца. Па-беларуску зробяць і іншыя надпісы 8
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
12 31
Satan / Адказаць
17.07.2018 / 20:32
"Об участии пролетарской молодежи в революционном движении и соцстроительстве" В.И. Ленин *Хорошо, что хоть я никому ничего уже не должен.
10 5
Юзiк / Адказаць
17.07.2018 / 20:53
Добра, што хоць праз 20 год ад часу сканання СССР некаторыя пачынаюць штосьцi разумець. Вунь i Ганна Севярынец нарэшце "абеларусiлася".
30 4
Слаўка / Адказаць
17.07.2018 / 21:55
Дзякуй богу, што ў нас ёсць годныя людзі! 
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 23 /
Загружаецца...
Рэклама на NN.BY
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Падтрымаць
Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Фундаваць НН праз АРІП
Падтрымаць
Каб скарыстацца формай, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Расійскае МЗС назвала паведамленні пра голад у Цэнтральнай Азіі ў 1932-1933 гадах антырасійскай правакацыяй 4
За наезд на абаронцу Курапатаў кіроўцу пагражае крымінальная справа — адміністрацыйны пратакол скасавалі 1
Казахстан дэрусіфікаваў свае грошы 7
Лукашэнка пашырыў Наваполацк
Беларускай шыльдай на чыгуначным вакзале ў Мінску не абмяжуюцца. Па-беларуску зробяць і іншыя надпісы 8
На венесуэльска-бразільскай мяжы пачаліся сутыкненні — загінула жанчына 2

Расія прапаноўвала італьянскаму віцэ-прэм'еру 3 мільёны еўра на выбары 1
З Оршы хочуць зрабіць узорны «зялёны горад» 1
Усяго патроху
У «Слуцк» перайшоў «19-гадовы» нігерыец, які ўжо ў 11 гадоў хадзіў з барадой ФОТА 4
Шніцаль «Карпыч», катлета «Загадка» і кекс «Зебра» — у школьных сталовых Мінска абновяць меню 3

У Беларусі ўпершыню з'явілася Pepsi Lime 1
Каб сустрэць нечаканых гасцей: рэцэпт ідэальных сырных мафінаў 7
Такога незвычайнага герба Беларусі вы яшчэ не бачылі ФОТА 17
Паглядзіце, як выглядае «булён з грэнкамі» ў слонімскіх школах ФОТА
дапоўнена
19
Ежу з «Макдональдса» цяпер можна замовіць дадому, але за 2 рублі 3
Калі хочацца чаго-небудзь забароненага: хатнія нагетсы РЭЦЭПТ 4
Спорт
Адкрыты ліст футбалісту Палякову: Дзяніс, не трэба ставіць Радзіме нагу на шыю 17
Беларус выйграў турэцкую велагонку

Беларускіх біятланістак знялі з дыстанцыі на Кубку свету з-за вялікага адставання 1
На матч БАТЭ — «Арсенал» у Барысаве прадалі ўжо 8000 квіткоў
Сёння — «Мінская лыжня» з удзелам топавых чыноўнікаў і сілавікоў 2
Трэнер Таццяна Тарасава: Я на месцы беларусаў запрасіла б рускіх дзяўчатак 27
15-гадовы футбаліст акадэміі «Мілана»: Хачу гуляць за зборную Беларусі, маё сэрца там 2
Гулец зборнай Украіны перайшоў у газпрамаўскі «Зеніт». Як такое стала магчымым? 11
Здарэнні
У Брэсце дзіця ўпусціла з балкона «чупа-чупс» на аўтамабіль. Лабавое шкло трэснула ФОТА 5
Мінчанка ў дэкрэце вывозіла дзяўчат за мяжу для заняцця прастытуцыяй

Гомельскія памежнікі затрымалі двух нігерыйцаў, якія ў пошуках лепшага жыцця хацелі незаконна трапіць ва Украіну
Гамяльчук даў прытулак нелегальнай мігрантцы з Расіі, а тая напала на яго з нажом 4
Парывісты вецер пашкодзіў навес на мінскім прыпынку ВІДЭА
Дырэктара «Лідсельмаша» ўзялі пад варту 4
У Вілейскім раёне дзядзька зарэзаў пляменніка за тое, што той уключыў нецікавае кіно 5
Браканьер вылавіў дзве сотні рыб і можа заплаціць за гэта 7 тысяч рублёў
Карысная інфа
Пацяплее ўжо ў нядзелю 1
Надвор'е на апошнія выходныя зімы: часовае пахаладанне і паўночны вецер 1
Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер

Сіноптыкі: У наступныя двое сутак пахаладае 1
У Брэсце ўчора было +12,5! Гэта рэкорд 1
Здароўе
Мінздароўя: Інфармацыю пра палавое жыццё школьніц медыкі не павінны перадаваць нікому 3
Медыкі распавялі пра сітуацыю з венерычнымі хваробамі ў Беларусі 1

Грып і ВРІ ў Мінску пайшлі на спад
«Падлеткі могуць адмовіцца ад гінекалагічнага агляду». Як апраўдваюцца дактары пасля таго, як ім даручылі паведамляць міліцыі пра сэкс 7
«Пачакаю больш прыстойнага кандыдата». Псіхолаг расказвае пра самыя папулярныя прычыны абортаў 4
Мова
Усё пра беларускія прозвішчы 141
«Баранавіцкі» ці «баранаўскі»? «Гудзевіцкі» ці «гудзеўскі»? Мовазнавец Юры Пацюпа прапануе вярнуць традыцыйныя формы прыметнікаў
А як у вас гаварылі?
7

Čerykaŭ, а не Cherikov! 10
Навуковая падзея: даследчыца абараніла дысертацыю па вусным маўленні жыхароў Хоцімскага раёна 4
Ці кажаце вы сваім дзецям пяшчотныя словы — есьцікі, піткі, спаткі? 2

Доктар з Баранавіч стварыў унікальны руска-беларускі даведнік лекавых раслін 18
Аўто
Каля новай станцыі метро пабудуюць самую вялікую паркоўку Беларусі — на 5000 машын 6
Немцы склалі РЭЙТЫНГ самых надзейных сучасных аўтамабіляў 9
На гродзенскай трасе паставяць разумную сістэму, каб разлічваць сярэднюю хуткасць і правяраць, ці прышпілены кіроўца 6
Уладальнікам красовераў KIA ў Беларусі прапанавалі бясплатна абнавіць аўтамабіль 1
Эканоміка
Даляр перад выходнымі крыху патаннеў
Шэсць кампаній з беларускай назвай, пра якія варта ведаць 5
Беларусь скасоўвае дамову з кітайскім «Эксімбанкам» на будаўніцтва завода

Паліва зноў даражэе на 1 капейку 2
Даляр знізіўся на капейку
Меркаванні
Шукаем таго ці тую, хто будзе пісаць класныя тэксты ў «Нашу Ніну» — дасылайце рэзюмэ 4
«А мне беларусский язык режет ухо!» — як пасажырка паставіла на месца кіроўцу маршруткі 16
Новая «Наша гісторыя»: загадка Радзівіла, чаму Андропаў не ўратаваў СССР і як прусы захаваліся пад Лідай 11
«Бог даў нам не адседку, а перамогу» 6
Гісторыя
Што не так з «Гісторыяй беларускай дзяржаўнасці»? Колькі заўваг гісторыка 25
Новае падарожжа Юрыя Жыгамонта — у вёску Лаша Гродзенскага раёна, дзе нарадзіўся бацька беларускай філалогіі ВІДЭА 2
Шэсць валют на адзін горад: чым разлічваліся мінчукі пад нямецкай акупацыяй 1918 года 1
Амерыканскі гангстар у Нясвіжы: карупцыя, падробка дакументаў і прастытуцыя 2
Любімыя колеры могуць сказаць пра яе многае: колер сцягна напалоханай німфы 1
Дарагія рэчы: вагі з дзедавай крамы
Валынь: зусім іншы край на мяжы з Беларуссю 3
Культура
Да Дня роднай мовы ў Мінску пакажуць «Форэста Гампа» і «Хронікі Нарніі» па-беларуску 4
Спявак Uzari заспяваў па-беларуску і запусціў акцыю ў падрымку беларускай мовы 6
У Pixar выйшаў кранальны мультфільм пра пітбуля і бяздомнае кацяня ВІДЭА 5
Названыя найлепшыя поп-музыканты года 1
Замак у Гальшанах цяпер не пазнаць ФОТЫ 12
На будынку Нацыянальнай бібліятэкі сёння транслююць беларускія словы 
Жы-шы. Да Дня роднай мовы Mark Formelle выпусціў лімітаваную калекцыю рэчаў і пераадзеў у іх супрацоўнікаў Нацыяналкі ФОТЫ
як вам?
3
Навука і тэхналогіі
На ВІДЭА трапіла сустрэча каметы са спіральнай галактыкай
Навукоўцы разабраліся, навошта зебрам палоскі 2
Samsung паказаў новыя смартфоны S10 — у Мінску яны будуць каштаваць да 2599 рублёў 5
Хворай на рак пацыентцы выдалілі язык і аднавілі яго з рукі
асцярожна, жорсткія фота!
Расія рыхтуецца пачаць здабычу карысных выкапняў на Месяцы 22
У Кітаі тэсціруюць «разумныя турмы» 3
У расейскіх паліцэйскіх з'явяцца суперакуляры з функцыяй распазнання асоб 4

Нейрасетку навучылі ствараць твар неіснуючага чалавека за некалькі секунд. І ён выглядае рэалістычна 10
Каханне і сэкс
Грудзі брытанак выраслі на тры памеры за 11 гадоў 13
Як распісваюць маладых у самым прыгожым ЗАГСе Беларусі 2
Празрыста і сэксуальна: Кім Кардаш'ян у адкрытым камбінезоне пазіравала на канапе ФОТА 41
Пяшчотная, сэксуальная і грацыёзная: Пенелопа Крус у новым глянцавым фотасэце 2
У лідара гурта «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага знайшлося яшчэ адно пазашлюбнае дзіця 12
Футбаліст Дзмітрый Ігнаценка ў свае 30 гадоў выхоўвае шасцёра дзяцей 3
Лёгкая эратычнасць беларускамоўнай рэкламы 80-х 19
Свет
Расійскае МЗС назвала паведамленні пра голад у Цэнтральнай Азіі ў 1932-1933 гадах антырасійскай правакацыяй 4
На венесуэльска-бразільскай мяжы пачаліся сутыкненні — загінула жанчына 2

Расія прапаноўвала італьянскаму віцэ-прэм'еру 3 мільёны еўра на выбары 1
Казахстан дэрусіфікаваў свае грошы 7
Пентагон прыстрашыў Расію стратэгіяй «траянскага каня» 3

Зімбабвэ вырашыла адвязацца ад даляра і ўвесці новую валюту 2
Сталі вядомыя дэталі біяграфіі і маршруты паездак трэцяга атручвальніка Скрыпалёў. Маршруты прымушаюць задумацца 6
ЗША вырашылі пакінуць у Сірыі міратворцаў 1

Расія ўпершыню паказала выпрабаванні «Пасейдона» ВІДЭА
У пратэстах за незалежнасць Каталоніі параненыя дзясяткі чалавек 2

Упершыню ў гісторыі адразу дзве жанчыны выйдуць у адкрыты космас 1
Афіша
Сёння на сядзібе ТБМ — вечар з Віктарам Шалкевічам 1
Доўгачаканая сустрэча з Андрусём Горватам адбудзецца 27 лютага
У Брэсце пройдуць прэзентацыі «Справы» і «Нашай гісторыі»

Канцэрт Вайцюшкевіча ў Празе — 26 студзеня
Прэзентацыя «Палескай Бібліі» Фёдара Клімчука — 23 студзеня 1
Галоўнае
У Брэсце дзіця ўпусціла з балкона «чупа-чупс» на аўтамабіль. Лабавое шкло трэснула ФОТА 5
Расійскае МЗС назвала паведамленні пра голад у Цэнтральнай Азіі ў 1932-1933 гадах антырасійскай правакацыяй 4
Гамяльчук даў прытулак нелегальнай мігрантцы з Расіі, а тая напала на яго з нажом 4
Казахстан дэрусіфікаваў свае грошы 7
Шукаем таго ці тую, хто будзе пісаць класныя тэксты ў «Нашу Ніну» — дасылайце рэзюмэ 4
Дырэктара «Лідсельмаша» ўзялі пад варту 4
Лукашэнка распавёў, а каторай гадзіне косіць траву і куды збывае малако са свайго падворка 9
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
«А мне беларусский язык режет ухо!» — як пасажырка паставіла на месца кіроўцу маршруткі 16
Паглядзіце, якую шыкоўную калекцыю нацыянальных строяў пашылі вучаніцы 50-й мінскай гімназіі ФОТАФАКТ 3
Мінабароны пра дыялог свайго прэс-сакратара і журналіста «НН»: З Макаравым праведзена размова 10
Пад Навагрудкам трэцякласніца пералазіла цераз плот, зачапілася заплечнікам і загінула 2
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Рекламное агентство SMG приглашает на работу ведущего бухгалтера Услуги. Офис в центре города.
Грузовое такси 7200
Грузоперевозки 7200
Винтажный подарок! Выжигаю портреты на заказ.
Продаётся отличная двухкомнатная квартира с полным ремонтом
Автоковрики в салон и багажник на любое авто
Продаю дом.Полностью готов к проживанию.С мебелью, д. Малашки.СТ Аистово
Коттедж в 8 км. от Минска
Продается 2-комнатная квартира с ремонтом в центре
Прадам мёд
Фота / Відэа
Парывісты вецер пашкодзіў навес на мінскім прыпынку ВІДЭА
Арсенал выбіў БАТЭ з Лігі Еўропы ВІДЭА 7
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца праўленне веганаў?
Анекдот ад symbal.by
Анекдот. Свет стаў бяспечнейшым
Самае чытанае
Лукашэнка распавёў, у якім ён вайсковым званні. Вы здзівіцеся 10
Курсантка нечакана спытала ў Лукашэнкі, ці не хочацца яму ўсё кінуць 13
Пад Навагрудкам трэцякласніца пералазіла цераз плот, зачапілася заплечнікам і загінула 2
Парашэнка — расійскаму журналісту: Вы — агрэсар, ваш лідар — забойца ВІДЭА 31
Юрый Дудзь: Беларусь, яе мова і дзяўчаты — прыгожыя 13
Самае лайканае
Ультраскладаны ТЭСТ да Дня роднай мовы 14
«Румолаўцы» выкупілі мінскі паблік УКантакце: абсмейваюць забітую настаўніцу са Стоўбцаў, піяраць Пуціна і заклікаюць забіць Ціму Беларускіх 31
Замак у Гальшанах цяпер не пазнаць ФОТЫ 12
Экс-кіраўнік НАТА: Беларусі пагражае вайна і анексія 17
«Цана жыцця — 10 капеек». Інвалід памёр пасля бойкі з-за спрэчкі ў чарзе ў мінскім супермаркеце 21
Гарачыя тэмы
Курсантка нечакана спытала ў Лукашэнкі, ці не хочацца яму ўсё кінуць 13
Новая «Наша гісторыя»: загадка Радзівіла, чаму Андропаў не ўратаваў СССР і як прусы захаваліся пад Лідай 11
Юрый Дудзь: Беларусь, яе мова і дзяўчаты — прыгожыя 13
Вольга Барабаншчыкава расказала пра мужа, які жыве ў іншай краіне, бізнэс і сабак. І пра тое, як першы раз стаць мамай у 39 гадоў 4
«Румолаўцы» выкупілі мінскі паблік УКантакце: абсмейваюць забітую настаўніцу са Стоўбцаў, піяраць Пуціна і заклікаюць забіць Ціму Беларускіх 31
Нападнік у Стоўбцах пачаў даваць паказанні 10
Рускамоўны надпіс над уваходам на Чыгуначны вакзал замянілі на беларускамоўны і англамоўны ФОТЫ 36
Памёр марак з легендарнай фатаграфіі «Пацалунак на Таймс-сквер» 4
Музыкант Лабанок на машыне збіў абаронцу Курапатаў Урбановіча. ДАІ забрала правы 25
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28
Рэклама на NN.BY
Абмеркаванні
Гражданин России
22.02.2019 / 21:25
Вельмі цікава, якое званне і катэгорыю годнасці яму дадуць падча…
вася чэсных
22.02.2019 / 21:22
Защитники Курапат, вас надолго хватит, если будете бросаться под…
Эхо
22.02.2019 / 21:21
АГ, так может в Венесуэлу! Кризисным менеджером. Вот там точно, …
вася чэсных
22.02.2019 / 21:19
Аляксандр comrade, легко! Набирайте в гугле "факельное шествие н…
Усяслаў
22.02.2019 / 21:15
Калі б яна здрадзіла яму з кімсці, яго б прыцягнулі да адказнас…
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру… 1
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў Дадатак для Android
Навіны Усяго патроху Культура Тэсты
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы» УНП 190786828.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх