17.07.2018 / 13:59

З верасня ў мінскіх садках з'явіцца пяць новых беларускамоўных груп 18

У Мінску ў новым навучальным годзе адкрыецца яшчэ пяць груп з беларускай мовай навучання і выхавання ў дзіцячых садках.

Пра гэта сёння журналістам паведаміла галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Алена Макарэвіч, піша БЕЛТА.

Яна адзначыла, што колькасць груп у дзіцячых садках, якія працуюць на беларускай мове, залежыць ад запытаў бацькоў. «У 2017-2018 навучальным годзе на падставе запытаў бацькоў колькасць такіх груп у Мінску павялічылася на пяць. У новым навучальным годзе мы плануем адкрыць яшчэ пяць груп з беларускай мовай навучання», — сказала яна.

Па словах галоўнага спецыяліста, забяспечыць усіх жадаючых, каб іх дзеці навучаліся ў садзе на беларускай мове, месцамі крокавай даступнасці няма магчымасці.

«Недзе гэта можа быць у крокавай даступнасці, дзесьці па ходзе руху транспарту, але ўсім бацькам, якія выказалі такое жаданне, месца ў групе прадастаўляецца. Колькасць бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзіця атрымлівала адукацыю і выхаванне ў садзе на беларускай мове, расце», - кажа яна.

1
Пацыфіст / Адказаць
17.07.2018 / 14:10
"Па словах галоўнага спецыяліста, забяспечыць усіх жадаючых, каб іх дзеці навучаліся ў садзе на беларускай мове, месцамі крокавай даступнасці няма магчымасці."                Як гэта - няма магчымасці?! Значыць трэба замест бліжэйшага выканкама зрабіць садок - карысьці будзе нашмат больш чым ад іх бяздзейнасці для беларускамоўных грамадзян!

1
Васіль / Адказаць
17.07.2018 / 14:25
добры было б бачыць адрасы гэтых групак, бо у фрунзенскім раэне ў выніку беларускамоўныя яслі толькі у 534 і месцаў там няма. (дарэчы большась у гэтых яслях рускамоўных з суседніх дамоў).
1
With / Адказаць
17.07.2018 / 14:48
А колькi усяго садкоу у горадзе? Колькi з iх маюць беларускамоуныя групы?
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру