Фота Радыё Свабода
Сёння Дыега Марадона пакідае Беларусь. Пра гэта прэс-аташэ брэсцкага «Дынама» Вольга Хіжынкова распавяла ў інтэрв'ю «Спорт-Экспрессу».
— Ці быў запыт [на сустрэчу з Марадонай] з адміністрацыі прэзідэнта Лукашэнкі?
— З адміністрацыі не было, але ведаю, што сам Дыега Марадона вельмі хоча з ім пазнаёміцца. Адклалі гэтую сустрэчу да яго наступнага візіту.
— Калі ён адбудзецца? Восенню?
— Не магу сказаць. Цяпер ён правядзе час з сям'ёй, адпачне, а потым прыляціць і зоймецца клубам.